Наталья Базар

Наталья Базар

Наталья Базар

Нарадзілася і жыву ў непаўторным і вельмі-вельмі прыгожым краі, які завецца Радзіма. З дзяцінства вакол мяне – любімыя, родныя людзі. Дзякуючы гэтаму, мне пашчасціла атрымаць добрую адукацыю, таго-сяго ўжо дасягнула і ў прафесіі (дарэчы, іх у мяне некалькі: можа, не дарма будуць ляжаць мае дыпломы? ). Цяпер я ўжо дарослая (трэці дзясятак як-ніяк ідзе J) і самастойна прымаю рашэнні адносна свайго жыцця. Шкада, што не ўмею цалкам вучыцца на памылках іншых: напэўна, каб валодала такім уменнем, здаецца, было б прасцей жыць. Яшчэ люблю родную зямлю, родную прыроду, мову. Люблю буслоў і зуброў: проста так, за тое, што яны ёсць. Лічу, што такая любоў, якая зыходзіць з глыбіні душы, натхняе, дае сілы жыць, працаваць, займацца карыснай (патрэбнай не толькі сабе) і цікавай справай. А яшчэ люблю знаёміцца з людзьмі: кожны чалавек непаўторны. І, што важна, назіраць за тым, як яны раскрываюцца пры розных абставінах. Шкада, што ў выніку такіх назіранняў час ад часу бываюць расчараванні… Прытрымліваюся меркавання, што ў якой бы сітуацыі не апынуся, галоўнае – заставацца ЧАЛАВЕКАМ.

Нельга лічыць сябе беларусам, калі не ведаць хоць крыху па-беларуску

Нельга лічыць сябе беларусам, калі не ведаць хоць крыху па-беларуску

15 июля 2016 | 06:25

6-гадовая Ангелінка: “Я потым прыеду і мы з табой будзем вучыць зноў беларускую мову! Добра?”

Дзіцячае дарослае горачка

Дзіцячае дарослае горачка

22 февраля 2016 | 08:12 1

6-гадовая Ангелінка: “А с кем же мне тогда жениться?”

Успаміны пра Каляду і Шчодрык у адной палескай вёсцы

Успаміны пра Каляду і Шчодрык у адной палескай вёсцы

06 января 2016 | 19:06

Калядуюць на Столiншчыне на Каляды, а праз тыдзень, на Стары Новы год, шчадруюць.

Чалавеку прасцей, чым буслу

Чалавеку прасцей, чым буслу

30 октября 2015 | 08:11

Кожную восень бачу буслоў, якія засталіся адны. Іх пакінулі, бо яны – лишнія. Такі закон прыроды: слабыя застаюцца. 

Цёця Маша: “А зачем травить свой организм тем, что у нас продают?”

Цёця Маша: “А зачем травить свой организм тем, что у нас продают?”

01 августа 2015 | 14:58

Прыезд мамінай сястры з вялікага горада ў вёску да родзічаў асацыіруецца з агароднінай, з садавінай і стравамі з яе. Справа ў тым, што цёця пасля свайго шумнага Санкт-Пецярбурга ў прамым сэнсе слова цэлымі днямі не выходзіць з мамінага агароду альбо наматвае кіламетры ў ваколіцах вёскі, дзе збірае лекавыя расліны. 

Ах, ужо гэта злосць… Злосць ці зайздрасць?!

Ах, ужо гэта злосць… Злосць ці зайздрасць?!

30 апреля 2015 | 10:23

Літаральна на днях стала сведкам наступнай сцэны: жанчына пагражала міліцыяй мужчынам, якія прадавалі на адной з вуліц Століна раннія агуркі і радыску. Чым усё скончылася, не ведаю, аднак, у чарговы раз упэўнілася, што злосць і зайздрасць – страшныя якасці чалавека.

“Медыцынская даведка за сем дзён?” – Лёгка!

“Медыцынская даведка за сем дзён?” – Лёгка!

08 апреля 2015 | 11:01

Ніяк не чакала, што звычайную медыцынскую даведку па допуску да працы можна рабіць у суме затрачаных дзён – цэлы тыдзень. Як аказалася, можна. Прайшоў ужо месяц пасля маіх паходаў у паліклініку. Непрыемны асадак знік і стала смешна ад такой бюракратыі. 

Як мяне добрыя людзі з “пробкі” выцягвалі

Як мяне добрыя людзі з “пробкі” выцягвалі

30 января 2015 | 12:57

У чарговы раз упэўнілася, што, хаця і перастрахоўваешся, але ўсё роўна ад усяго на сто працэнтаў не застрахуешся. І са мной здарылася такое, чаго ніяк не чакала і нават не ўяўляла, не думала, што гэта можа быць і са мной. Ды яшчэ пасярод горада. Можа, у гэтым нічога страшнага і няма, але ж калі такое ўпершыню, то, у прыватнасці я, крыху занепакоілася. Прычым, за рулём. Ды і было тады каля пяці гадзін вечара: машын шмат, людзі з працы дамоў вярталіся.

Цуд ужо ідзе

Цуд ужо ідзе

21 декабря 2014 | 01:53

Сустрэчы Новага года чакае, напэўна, кожны чалавек. Дакладней, не столькі само свята, колькі радасці і падарункаў, якія нясе яно з сабой. Асабліва значнае гэта чаканне для дзяцей. Бо хто, як не яны, вераць у цуд, вераць у існаванне Дзеда Мароза і Снягуркі? Памятаю сваё дзіцячае здзіўленне і вялікую радасць, калі пад елачкай у зале нашага дома аднойчы раніцою знайшла доўгачаканы праектар для прагляду дыяфільмаў!..

Калі пачынаецца восень

Калі пачынаецца восень

08 сентября 2014 | 01:21

Для мяне восень пачынаецца не з першага вераснёўскага дня і нават не з першага жоўтага ліста на клёне ў двары. Пачынаецца яна з адлёту буслоў у цёплыя краіны яшчэ ў жніўні.

Разважанні пра выпадкова пачутае

Разважанні пра выпадкова пачутае

03 августа 2014 | 10:09

Днямі, едучы ў гарадскім аўтобусе з Рэчыцы ў Столін, выпадкова пачула размову дзяўчыны гадоў 17-18 па тэлефоне: яна ўвайшла ў аўтобус і спынілася каля мяне. Відаць, адчувала яна сябе, як мне падалося, не вельмі добра. За ўвесь час, што мы ехалі разам, я даведалася, што рабіць, каб не балела галава пасля вялікай колькасці выпітага. Некаторыя “рэцэпты”, шчыра кажучы, уразілі!

А як Вы ходзіце па ягады?

А як Вы ходзіце па ягады?

20 июня 2014 | 15:45

Ці даводзілася Вам збіраць ягады ў лесе? Мне – дык кожны год. Шчыра прызнаюся, не заўжды гэты працэс адбываўся пры поўным задавальненні, бо часта ў ягады прыходзілася ісці пад прымусам матулі з адзіным аргументам: “А што зімой смачненькае есці будзеце?”

Нам цёпла і сытна. А ці добра тым, хто побач?

Нам цёпла і сытна. А ці добра тым, хто побач?

30 января 2014 | 11:11

Сапраўдная зіма ўладарыць на Палессі. Холадна. Нават не хочацца лішні раз выходзіць на вуліцу. У такі час прыемна сядзець у цёплым пакоі за кубкам кавы і размаўляць з дамашнімі альбо чытаць цікавую кнігу. Зімовыя вечары доўгія і па-свойму асаблівыя.

Час ад часу станаўлюся Дзедам Марозам. А Вы?

Час ад часу станаўлюся Дзедам Марозам. А Вы?

26 декабря 2013 | 14:49

У дзяцінстве вельмі чакала Новы год. У навагоднюю ноч доўга не магла заснуць: хацела пачуць, калі да елачкі ў зале будзе падыходзіць Дзядуля Мароз і класці пад яе падарункі. На жаль, ні разу не атрымалася дапілнаваць…

“Мама, я люблю цябе!” – кажу я сваёй маме

“Мама, я люблю цябе!” – кажу я сваёй маме

14 октября 2013 | 11:32

Мама – самы дарагі для мяне на свеце чалавек. І так складваецца, што чым больш жыву на Зямлі, тым больш у гэтым упэўніваюся.

Адкуль бяруцца слоўцы ў галаве?

Адкуль бяруцца слоўцы ў галаве?

02 августа 2013 | 06:50

Прапаную крыху паразважаць пра слоўнікавы запас і пра тое, як ён фарміруецца ў чалавека.

“Устаў рана, памыўся, прывёў сябе ў парадак – і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету”

“Устаў рана, памыўся, прывёў сябе ў парадак – і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету”

01 апреля 2013 | 08:54

Але спачатку пра надвор’е. Прыемна, што пакрысе пачынае спадаць мароз, сонейка ўсё часцей пасылае на Зямлю свае прамяні. Ад такога абуджэння прыроды падымаецца настрой, неяк весялей праходзіць дзень.

“Той дзень прапаў і страчаны навекі” – П. Панчанка

“Той дзень прапаў і страчаны навекі” – П. Панчанка

16 февраля 2013 | 10:23

Раўнадушша. Чэрствасць. Абыякавасць. Эгаізм. Яны заўсёды побач.