Столин

Альпеньцы ствараюць краязнаўчы музей

Менавіта краязнаўчы накірунак будзе мець музей, які ствараюць у вёсцы Альпень Столінскага раёна. Яго ўрачыстае адкрыццё плануецца ў другой палове жніўня. 

Іван Ляшкевіч усё жыццё збірае звесткі пра родны край

Ініцыятары стварэння музея – некаторыя з жыхароў Альпеня, а таксама выхадцы з гэтай вёскі, якія жывуць у іншых населеных пунктах краіны.

Загадчык Дома культуры Сяргей Супрунчык вязе чарговы экспанат

Збіраць экспанаты – справа не такая і лёгкая

Асноўная праца па арганізацыі музея лягла на плечы былога настаўніка гісторыіі і геаграфіі мясцовай школы, а зараз пенсіянера, 72-гадовага краязнаўцу Івана Ляшкевіча.

–  Гадоў так трыццаць таму зацікавіўся гісторыяй вёскі Альпень, тады і пачаў рабіць шматлікія запыты ў нашы архівы. Высветлілася, што Альпень упамінаецца ў 1479 годзе, калі княгіня Ганна  падаравала землі ў Альпені Ляшкевічу, – расказвае Іван Ляшкевіч. –  Наогул, звесткі аб гісторыі нашых мясцін у нас ёсць, пачынаючы са старажытных часоў.

Альпеньцы ганарацца тым, што на іх зямлі некалі пабываў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а пасля напісаў «Пінскую шляхту»

Пад музей аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама былы выдзелена памяшканне ў мясцовым Доме культуры. Гэта адзін пакой на першым павесе будынка, у якім па рашэнні раённай ўлады выдзелены грашовыя сродкі і зроблены рамонт.

Дом культуры ў Альпені, у якім размяшчаецца музей

Іван Ляшкевіч у памяшканні музея

У час працы Іванам Ляшкевічам у школе быў створаны краязнаўчы вугалок, у якім знаходзіліся даўнія рэчы. Паколькі ў вёсцы з’явілася магчымасць стварыць музей, гэтыя рэчы сталі першымі экспанатамі ў ім.

Да гэтага часу для альпеньскага музея, калі браць матэрыяльныя прадметы, то ўжо сабрана каля сотні самых розных экспанатаў. У дадатак ёсць розныя дакументы, папера, фотаздымкі.

Фотаздымкі

Царкоўная прыходна-расходная кніга

Напрыклад, людзі капалі ямку пад бульбу і знайшлі сякеру, якой прыкладна тры сотні гадоў. А яшчэ сярод экспанатаў ёсць крамянёвы нож, ўзнойдзены ў полі ля вёскі.

Бібліятэкар Ірына Паддубная, тэхработнік Ірына Ляшкевіч і Дар’я мыюць экспанаты

 Гэты чаравічак знайшлі на гарышчы дома бабулі Аляксандры, які цяпер належыць сям’і Ірыны Паддубнай

Рэчы для музея збіралі па ўсёй вёсцы

Па меркаваннях краязнаўцы, сервант зроблены майстрам-яўрэем яшчэ ў “польскі” час

Гэта – школьная сумка. Ёй прыкладна 85 гадоў, перадаў у музей 90-гадовы Івану Ляшкевічу. Сумка належала яго старэйшаму брату, які пасля вайны ў час гульні з хлопцамі знайшоў ў Альпені міну і падарваўся на ёй

А гэта драўляная вучнёўская сумка польскага перыяду школьніка з Рубля. Яе гаспадыня жыве ў Альпені, сама сумка належала яе брату

Патэфон для музея перадаў былы вучань Івана Ляшкевіча Юрый ЛяшкевічУзяў яго ў бабулі, якая жыла ў вёсцы Туры

Гэтай свістульцы каля дзвюх соцень гадоў

Люлька для дзіцяці

Адразу пасля вайны ў Альпені была пажарная каманда. Каска пажарніка цяпер знайшла месца ў музеі

 Ёлачныя цацкі савецкага перыяду

Краязнаўчы музея для Івана Ляшкевіча ў Альпені гэта, па-першае, асабістая цікавасць да вывучэння гісторыі роднай зямлі, роднай вёскі, да захавання магчымых звестак пра мінулае Альпеня і яго ваколіц. Па-другое – тое, што можна пакінуць нашчадкам пасля сябе, нягледзячы на існаванне розных музеяў у розных месцах свету, дзе можна пабываць хаця б віртуальна.

– Наша вёска, як кажуць, выміраючая. Аднак захаваць яе гісторыю, лічу, мы проста абавязаны. Я ўдзячны старшыні Столінскага райвыканкама Рыгору Пратасавіцкаму за тое, што падтрымаў нашу ідэю аб стварэнні музея, за тое, што стрымаў сваё слова, – адзначае Іван Ляшкевіч. – 20 жніўня мы плануем афіцыйнае адкрыццё музея, чакаем шмат гасцей на свята. Таму запрашаем усіх да нас у Альпень!

Працы яшчэ хапае

Працы ў музеі яшчэ хапае, людскіх рук – не так і шмат. Таму памочнікам будуць толькі рады. Таксама тут будуць удзячны кожнаму, хто перадасць у дар музею цікавыя рэчы, якія зоймуць сваё месца сярод экспанатаў, каб больш дакладна распавесці наведвальнікам пра культуру і побыт палешукоў. Тэлефон для сувязі: МТС 2073068.   

  • Музей у суботу прыняў першых экскурсантаў Прыехалі трое школьнікаў-падлеткаў з суседніх Вепяміч Прыняў і паказаў Дзіваваліся некаторым рэчам Пакруцілі жорны, а грэбень ткацкі палічылі за колішнюю расчоску.