28 марта 2024, четверг16:33

Общество

Блогера Максіма Філіповіча, які адбывае 25 сутак арышту, зноў будуць судзіць

4 апреля 2017, 12:48

Гэтым разам блогеру пагражае  пакаранне за ўдзел у акцыі недармаедаў у Пінску  11 сакавіка.

Вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч з 13 сакавіка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), адбывае тэрміны арышта па 13, 5 і 7 сутак за ўдзел у акцыях пратэстаў.

Як паведаміў spring96.org праваабаронца Леанід Судаленка, Максіму ў камеру прынеслі яшчэ адзін, ужо чацьверты адміністрацыйны пратакол. Суд можа адбыцца ў любы дзень тэрміну зняволення Філіповіча. Калі суд не пакарае відэаблогера чарговым арыштам, то ён павінен вызваліцца 7 красавіка прыблізна ў 20.50.

Затрыманы ўвечары 13 сакавіка ў бацькоўскай хаце Філіповіч знаходзіцца ў ІЧУ на Міжгародняй, 26 у Гомелі. Раніцай 13 сакавіка Філіповіч быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі дармаедаў у Гомелі. Падчас адбыцця пакарання на яго склалі яшчэ тры пратаколы за ўдзел у акцыях дармаедаў у Брэсце, Маладзечна і Пінску. За Брэст і Маладзечна суд дабавіў яму яшчэ 5 і 7 сутак адпаведна, пратакол за Пінск пакуль застаецца не разгледжаны.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які займаецца справамі Максіма Філіповіча, кажа, што заканадаўства абмяжоўвае максімальны адміністрацыйны арышт 25 суткамі, якія Максім адбудзе 7 красавіка прыблізна каля 21.00. Але практыка ведае выпадкі, калі чалавека выпускалі на некалькі хвілін, а потым зноў арыштоўвалі і прад’яўлялі новыя абвінавачванні.


Все регионы

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации

В стране и мире

Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя