5 декабря 2021, воскресенье17:02

Культура

Двайны юбілей адзначыў хор «Крыніца» Столінскага ГДК

26 января 2015, 17:54

Святлана Кананчук добры дзясятак год свайго жыцця правяла ў вялікай кампаніі творчых аднадумцаў, з якімі не адну сотню разоў падымалася на сцэнічныя пляцоўкі як у Беларусі, так і па-за яе межамі, каб дзяліцца са слухачамі меладычнасцю, прыгажосцю і глыбокім сэнсам народнай песні. 

Удзельніца хору “Крыніца” на сцэне Столінскага ГДК развіталася з дарагім ёй сэрцам калектывам, бо справа, якой яна вырашыла прысвяціць сябе, не менш важная і забірае ўвесь вольны час: яна – маці-выхавальнік дзіцячага Дому сямейнага тыпу ў Століне. І развітанне з хорам для жанчыны  вельмі шчымлівае і балючае.

А заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь хор “Крыніца” Столінскага ГДК  тым часам адзначаў 40-годдзе творчай дзейнасці і чарговы круглы юбілей свайго кіраўніка (сёмы па ліку), Алены Аўсянік, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна. Адзначаў ў шчырай сяброўскай атмасферы на сцэне роднага Столінскага ГДК у апошні працоўны дзень мінулага тыдня.

Раздзяліць радасць свята з любімым калектывам прыйшлі не толькі родныя і блізкія ўсіх 38 удзельнікаў “Крыніцы”, але і шматлікія прыхільнікі творчасці хору, прадстаўнікі ўлады.

З прывітальным словам, з віншаваннямі і пажаданнямі доўгай і плённай працы да кіраўніка хору і да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба.

У адрас калег прагучалі словы віншавання ад кіраўнікоў педагагічнага калектыву Рэчыцкай школы мастацтваў Аляксандра Велясніцкага, ад намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Столінскай школы мастацтваў Вікторыі Савачка (Алена Аўсянік 27 год была нязменным  дырэктарам гэтай установы).

Прыемным сюрпрызам для Алены Аўсянік стаў прыезд прадстаўнікоў харавога калектыву Кіеўскага медыцынскага каледжа.

Спяваюць вучні СШ №2 г.Століна.

 

Віншавалі “Крыніцу” і яе кіраўніка танцоры ансамбля танца “Рэха” Столінскага ГДК, калектыў інструментальна-вакальнага ансабля “Брыз”, вучні СШ №2 г.Століна, Рэчыцкай школы мастацтваў, уздзельнікі ансамбля народнай музыкі  “Выцінанка” Аляксандр Бухавецкі і Васіль Цярлецкі.

Васіль Цярлецкі з глядацкага месца падыгрываў музыкантам “Крыніцы”.

Дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова таксама далучылася да віншаванняў.

Пад яе гучную каманду і апладысменты слухачоў у святочную залу ўнеслі юбілейны торт. 

Напярэдадні юбілею раёна, юбілею калектыву, дзякуючы Столінскаму райвыканкаму, за кошт бюджэтных сродкаў набыты новыя сцэнічныя касцюмы для ўдзельнікаў хору “Крыніца”. У гэтых касцюмах артысты выйшлі на святочную сцэну. Цяпер у скарбонцы калектыву не толькі цудоўныя песні, але і прыгожыя касцюмы (блакітнага, бірузовага і чырвонага колераў).

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь хор “Крыніца” Столінскага ГДК  у новых касцюмах.

Цяпер Святлана Кананчук далучылася да прыхільнікаў творчасці хору Столінскага ГДК, а разам з ёю – і дзеці, якіх яна выхоўвае.

Даведка “МП”

Хор «Крыніца» створаны ў 1973 году самадзейным кампазітарам Мікалаем Рыгоравічам Вайцяхоўскім.м З 1982 года м кіруе Алена Канстанцінаўна  Аўсянік.

 

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Самые красивые женщины ХХ столетия

Фото использовано в качестве иллюстрации, depositphotos
Фото используется в качестве иллюстрации
Фото использовано в качестве иллюстрации, МЧС
Фото onliner.by
Фото ПолесГУ
Фото использовано в качестве иллюстрации, postnews.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото очевидцев
Фотография иллюстрационная из архива Медиа-Полесья

Новости компаний

В стране и мире

Фото: flickr.com

Минздрав: В Беларуси зарегистрировали 1166 пострадавших от гололедных и холодовых травм

С 17 ноября по 5 декабря в Беларуси зарегистрировали 1166 пострадавших от гололедных и холодовых травм.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x