29 марта 2024, пятница08:20

Культура

Дзень Незалежнасці і Дзень горада святкуюць у Століне

3 июля 2015, 15:43

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада Століна завяршыўся. Жыхары і госці райцэнтра працягваюць святкаваць. Асноўныя мерапрыемствы праходзяць у гарадскім парку і на спартыўных пляцоўках.

Перад мітынгам адбылося ўскладанне кветак да гарматы і памятнага знака ў гонар 65-й гадавіны вызвалення Століна ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы занялі пачэсныя месцы на плошчы Леніна. Насупраць іх – прадстаўнікі ўлады і дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў: горад Скапін (Расія) і горад Ікшкіле (Латвія).

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы

На свята прыехалі ўдзельнікі міжнароднага ваенна-патрыятычнага коннага паходу Масква-Берлін, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Кіраўнік паходу – унук камандзіра 415 стралковай дывізіі, якая вызваляла горад Столін, Павел Машчалкоў.

Удзельнікі міжнароднага ваенна-патрыятычнага коннага паходу Масква-Берлін на свяце ў Століне

Старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі павіншаваў усіх прысутных са святам. З асобымі словамі ён звярнуўся і да ветэранаў, і да моладзі. Рыгор Пратасавіцкі  адзначыў, што з кожным годам Столін становіцца больш культурным і прыгожым.

Ён жа ўручыў граматы людзям, якія сваёй плённай працай умацоўваюць дабрабыт роднай зямлі. Узнагароды атрымалі жывёлавод Валянціна Сямігасціцкая, цеставод Алена Крушэўская, настаўнікі Вольга Навумовіч і Генадзь Басавец, дырэктар  УП “Століноптгандаль” Мікалай Вабішчэвіч, машыніст бульдозера Аляксей Бык, машыніст Уладзімір Ярмоліч, аператар машыннага даення Ганна Кудласевіч, загадчык амбулаторыі Сяргей Сухадольскі, калектыў Столінскага краязнаўчага музея.    

Ушанавалі доўгажыхара горада: 92 гады споўнілася самай старэйшай жыхарцы Століна Анастасіі Гліняніцы. У пачатку ліпеня ў сям’і Пешка з’явілася на свет яшчэ адна дачушка. Не засталіся па-за ўвагай юбіляры.

Віншаванні маладой сям’і Слаўгародскіх

Ушаноўванне залатых юбіляраў Гашчукоў

Напярэдадні свята заключылі шлюб Раман і Анастасія Слаўгародскія, 25-годдзе сумеснага жыцця адзначаюць Міхаіл і Іна Сазановічы, 50 год сумеснага жыцця – Уладзімір і Вера Гашчукі. Віншавалі шматдзетную сям’ю Міхаіла і Галіны Белавусаў, якія выхоўваюць чацвёра дзяцей.

Падвялі вынікі конкурсаў па добраўпарадкаванні горада. Граматы ўручылі пераможцам агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый сярод арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, за лепшы санітарны стан і азеляненне сярод пад’ездаў шматкватэрных жылых дамоў і прыватных гаспадарак. Узнагародзілі лепшага работніка Столінскай ЖКГ Святлану Нікончык, за шматгадовы актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні горада Століна – Столінскае райспажыўтаварыства, за грунтоўны ўклад у добраўпарадкаванне райцэнтра – калектыў Столінскай ЖКГ.

Узнагароду атрымлівае Святлана Нікончык

Пляц-дэфіле ў выкананні духавога аркестра Пінскага пагранічнага атрада (кіраўнік Валерый Шкабара)

Ветэраны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, госці і жыхары райцэнтра ўсклалі карзіны з кветкамі да брацкай магілы воінаў і партызан.

У памяць аб загінуўшых

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

Свята працягваецца ў гарадскім парку, на сцэнічнай пляцоўцы, на стадыёне ФСК “Камунальнік”, ля берага ракі. Выстава сельскіх Саветаў раёна, выступленні самых маладых выканаўцаў Століншчыны і гасцей з суседняга раёна, выставы раённага краязнаўчага музея, цэнтраў творчасці, дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў, кансультацыі з медыцынскімі работнікамі, катанне на балотаходзе і шмат іншых забаў ў святочны дзень падрыхтавалі для людзей.

У памяць аб загінуўшых

Вядучыя ўрачыстага мітынгу – Іна Філановіч і Валерый Шуркала, рэжысёр святочнай праграмы – Кацярына Сакалова.

Святкаванне Дня Незалежнасці і Дня горада завершыцца ўрачыстым салютам.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя