Столин

Феерыя творчасці

Сапраўднае свята талену атрымалася ў межах абласных мерапрыемстваў, занальны тур якіх адбыўся ў выхадныя на Століншчыне.

Пачуцці закаханых дакладна перадае танец

Творчыя калектывы раёна, як вакальныя, так і танцавальныя, у розных жанрах прадставілі свой рэпертуар членам абласнога журы на сцэне Столінскага ГДК і ў памяшканні раённай бібліятэкі.

На сцэне выступае вакальнае трыо. Акампаніруе Пётр Астапчук

Аляксандр Карповіч прадстаўляе польскую культуру

Верш аб роднай Украіне прачытала Валянціна Хаміцкая

Многія калектывы пацвярджалі свае званні.

Народнае аматарскае аб’яднанне Рэчыцкага ДК =Гарынскія папрадухі= (кір. І. Вабішчэвіч)

Узорнае аб’яднанне аматараў фальклору Мачульскага сельскага Дома фальклору =Згадка= (кір. І. Ляшкевіч)

Танцавальны калектыў =Капель= з Альман чакае свой выхад на сцэну

Народнае аматарскае аб’яднанне =Луч= (кір. М. Шыкунец)

Народны клуб аматараў песні =Ярок= (кір. В. Шуркала)

Гучалі гумарэскі ад удзельнікаў клуба =Альтанка=

Фіта-бар =У мачульскай знахаркі=

Работы майстроў і народных умельцаў Століншчыны таксама былі прадстаўлены ў межах гэтага свята творчасці. 

Ларыса Быцко адзначае, што вырабы гараднянскіх ганчароў могуць заняць годнае месца сярод берасцейскіх сувеніраў

Не ўсіх удзельнікаў мерапрыемства мы змаглі паказаць у матэрыяле. Адзначым, што самыя лепшыя з творчых нумароў, што прадставілі абласному журы столінскія артысты, будуць паказаны за межамі раёна ў час фестываляў, песенных форумаў і выстаў.

Афиша