7 апреля 2020, вторник06:12

Культура

Фільм пра беларускія народныя песні паказалі на “Лістападзе”

9 ноября 2016, 11:18

Дакументальную стужку Вольгі Дземка беларускія гледачы ўбачылі на фестывалі “Лістапад” у Мінску. 

– Дзякуй вялікі гледачам, якія прыйшлі на нацыянальную і адначасова еўрапейскую прэм’еру The Songs of Old Europe – Ancient Belarusian Folk Songs, якая адбылася ў рамках пазаконкурснай праграмы «Беларуская панарама» 23-га міжнароднага кінафестывалю «Лшстапад” у Мінску. Мы робім нашыя фільмы для вас, гледачоў, і калі няма каму іх глядзець, стужкі становяцца непатрэбнымі. Дзякуй вам вялікі! – паведаміла рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст Вольга Дземка на старонцы ў Фэйсбуку.

Вольга Дземка выказвае самыя шчырыя словы падзякі камітэту фестывалю за тое, што ўключылі фільм у праграму, Мікалаю Лаўрэнюку – за арганізацыю, нашым арганізацыйным прадзюсарам з беларускага боку – Вікторыі Міхне і Сяргею Доўгушаву – за прадстаўленне стужкі, цудоўным дзяўчатам з гурта GUDA за тое, што ажывілі песні, а таксама кожнаму, хто далучыўся да стварэння фільму: дзякуй вам!

Гурта GUDA

На стварэнне фільма “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”  пайшло практычна пяць гадоў напружанай і цікавай працы цэлага калектыву пад кіраўніцтвам маладога кінарэжысёра-дакументаліста Вольгі Дземка.

–  “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія песні» – гэта 60-хвілінны дакументальны адукацыйны фільм на англійскай і беларускай мовах, – расказала раней карэспандэнту Медиа-Полесья рэжысёр фільма Вольга Дземка. – Стужка пазнаёміць гледачоў з прыгажосцю старажытных беларускіх народных песень, у ім адлюстраваны кадры з экспедыцый з запісамі спевакоў з вёсак Беларускага Палесся (Дзятлавічы, Тонеж, Слабада, Стадолічы). Сюды ўвайшлі інтэрв’ю з Алегам Хаменкам,  Іванам Кірчуком, Тамарай Варфаламеевай, Сяргеем Траццяком і іншымі. У фільме вызначана прычына ўнікальнасці беларускіх народных песень, іх паходжанне,  аб чым яны, спецыфіка тэхнікі выканання, а галоўнае тое, што глядач пачуе, як беларускія народныя песні гучалі больш за тысячу гадоў таму: падчас мантажу фільма былі ўжыты 102 музыкальныя кампазіцыі і песні. Старажытныя беларускія песні насілі рытуальны характар, іх выконвалі з пэўнай мэтай. Тэхніка выканання называецца “голасны спеў”. Ёю нашыя продкі валодалі амаль з нараджэння. Зараз яны здаюцца дзіўнымі і цяжка ўспрымаюцца, але іх незвычайная энергетыка яскрава распавядае аб вельмі нялёгкім жыцці нашых продкаў.

Гледачы на паказе фільма =Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні= ў Мінску

На здымкі фільма пайшлі ўсе сабраныя за папярэднія гады грошы самой Вольгі, у дадатак прыйшлося ўзяць крэдыт у банку. Спонсараў прыцягнуць не ўдалося. Частку сродкаў атрымалася сабраць праз краўдфандынг, а яшчэ дапамаглі родныя і проста знаёмыя людзі.

Рэжысёр лічыць, што сілы працаваць давала тое, што пра наш гэты скарб беларускі, пра песні нашыя ніхто амаль і не ведае.

Група ў Facebook: https://www.facebook.com/belarusiansongs?ref=hl

Калектыў Медиа-Полесья віншуе Вольгу Дземка з беларускай прэм’ерай фільма і жадае толькі поспехаў у ажыццяяўленні такх творчых задумак!

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о

Все регионы

Владелец теплиц про трудности

Фото читателя Медиа-Полесья Николая
Лучше выпить сок. Фото иллюстрационное
Санитарно-гигиенические маски от Беллегпрома
Скриншот из видео
Скриншот из видео
Фото использовано в качестве иллюстрации, gorobzor.ru
Фото иллюстрационное с сайта pcp.by
В Пинском костёле на вербницу. Фото Михала Сидоровича
Фото Ирины Чаленко

Коронавирус

В стране и мире

Новости компаний

В фокусе - Полесье

Интервью

Финансы

Для тебя

Проверь себя