Столин

На адно друкаванае выданне ў вобласці стала меней

З надыходам 2017 года перастала існаваць як самастойнае асобнае выданне абласная газета «Народная трыбуна».

Фота з сайта tribune.by

Пра гэта ў апошні дзень 2016 года на сайце выдання паведаміў калектыў газеты «Народная трыбуна». У звароце да чытачоў пазначана, што са студзеня 2017 года гэта будзе ўжо тэматычны спецвыпуск на роднай беларускай мове ў газеце «Заря». Яго выхад плануецца двойчы ў месяц па чацвяргах.

«…ў выніку рэарганізацыі абласной газеты «Заря» шляхам далучэння да яе абласной газеты «Народная трыбуна» беларускамоўнае выданне стане выходзіць у новым фармаце. Двойчы ў месяц, па чацвяргах, газета «Заря» будзе рыхтаваць тэматычны беларускамоўны спецвыпуск «Берасцейскія далягляды». На яго старонках прапішуцца тэмы культуры і гісторыі роднага краю, краязнаўчыя матэрыялы і публікацыі аб талентах зямлі берасцейскай – адным словам, многае з таго, пра што пісала «Народная трыбуна», – адзначана ў звароце да чытачоў ад калектыва «Народнай трыбуны».  

Апошні нумар абласной газеты «Народная трыбуна» выйшаў 30 снежня 2016 года. На працягу 26 год штотыднёвік расказваў чытачам пра самыя важныя падзеі Брэстчыны.  

«А мы, калектыў рэдакцыі газеты «Народная трыбуна», шчыра дзякуем усім чытачам, якія былі разам з намі, усім няштатным аўтарам, якія дапамагалі пісаць летапіс Берасцейшчыны, усім партнёрам, дзякуючы якім выданне друкавалася, своечасова даходзіла да падпісчыкаў або знаходзіла сваіх пакупнікоў. У гэты пераднавагодні час хочацца пажадаць кожнаму з вас усяго таго, чаго зычаць добрым людзям: любові, разумення, міласэрнасці. Ну і, вядома ж, нельга не ўзгадаць «народнатрыбунаўскае» пажаданне з апошняй старонкі: «Бывайце здаровы, жывіце багата! » Давайце паверым: усё, што было, не было марным; усё, што будзе, будзе карысным. І, можа, лепшым?», – дадалі на развітанне.

  • можно подумать,кто то заметит эту "потерю" ))) Одной лживой газетенкой меньше...
  • Давно пора было закрыть.
  • А нам то, полешукам, чего с этого? Будет выходить в ином формате. Ну если она нерентабельна, то что, заставить всех жителей Брестской области её выписывать? Значит она была не интересна, существовала за счёт облбюджета, короче скинули ношу. Говоря о белмове, то да, поддерживать надо, но если б её хоть на 30-40% скупали сами жители, а так нет, она не интересовала, лишь узкий круг.
  • А нам то, полешукам, чего с этого? Будет выходить в ином формате. Ну если она нерентабельна, то что, заставить всех жителей Брестской области её выписывать? Значит она была не интересна, существовала за счёт облбюджета, короче скинули ношу. Говоря о белмове, то да, поддерживать надо, но если б её хоть на 30-40% скупали сами жители, а так нет, она не интересовала, лишь узкий круг.
  • Дык добрая навіна - выданне камуняцкае. Хутчэй бы накрыліся ўсе савецкія агіткі.

Афиша