28 марта 2024, четверг16:16

Общество

Палескія пілігрымы

10 мая 2017, 11:57

Раніцай 9 Мая, калі большасць беларусаў рыхтаваліся святкаваць Дзень Перамогі, некалькі дзясяткаў вернікаў рушылі ў пешую пілігрымку ў Лагішын.

У асноўным гэта былі маладыя людзі, якія, не гледзячы на дождж і халодны вецер, са спевамі вырашылі пераадолець пешшу 30 кіламетраў .

Перад паходам у пінскай катэдры адбылася імша, святары дабраславілі пілігрымаў, і калона вандроўнікаў пайшла ў дарогу.

Ішлі яны амаль увесь дзень, іх мэта – касцёл Святых Пятра і Паўла, дзе захоўваецца ікона Маці Божай Каралевы Палесся. 9-10 мая ў Лагішыне праходзяць урачыстасці з нагоды даты каранавання гэтай іконы Папам рымскім.

Пілігрымы рассказалі Медыя-Палессю, навошта яны церпяць такія выпрабаванні і ў холад, дождж ці спёку штогод пешу выпраўляюцца ў паход.

Руслан, Брэст:

– У мінулым годзе я хадзіў у гэтую пілігрымку, мне спадабалася, таму пайшоў яшчэ раз. Для мяне гэта праява веры. Надвор’е і адлегласць не перашкода. Бачыў, што па нашаму шляху нас сустракаюць розные людзі і шчыра усмяхаюцца. Пасля пілігрымкі адчуваецца духоўны ўздым.

Марыя, Жабінка:

– Я даўно прымаю ўдзел у розных пілігрымках, напрыклад, у Будслаў, у Лагішын. Такім спосабам мы славім Бога, кажам людзям, што ў Беларусі Бог жыве. Мы робім гэта і не хаваемся.

Аляксандар Пінск:

– Гэта традыцыйная пілігрымка, у якой я бяру ўдзел шмат разоў. Для мяне гэта такі спосаб малітвы, гэта дэманстрацыя нашай веры і праява любові да Маці Божай.

Імша перад паходам у Пінскай катэдры

Маладыя вернікі жэстамі падтрымліваюць словы рэлігійных гімнаў

Старыя сябры рады сустрычы і абдымаюцца

Пінчук Аляксандар шмат разоў выпраўляўся ў пілігрымку

Паход пачаўся

Пад час вандроўкі пастаянна гучаць спевы і музыка

Для бяспекі калона пілігрымаў абмежавана шпагатам

Пінска да Лагішына 30 кіламетраў хады

Чаму каталікі і праваслаўныя шануюць абраз Маці Божай Каралевы Палесся

Абраз Маці Божай Каралевы Палесся

Пад час Паўночнай вайны ў красавіку 1706 года шведскі кароль Карл ХІІ з войскам йшоў да Пінска. Адзін са шведскіх аддзелаў трапіў у Лагішын і там афіцэр Галабурда пакінуў скрутак з абразам у сакратара ўправы мястэчка Малішэўскага.

Калі шведы сыйшлі Малішэўскі разгарнуў скрутак і ўбачыў ікону Маці Божай з немаўляткам. Знойдзены абраз перадалі ў мясцовы касцёл. Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага храм перадалі праваслаўным вернікам, якія таксама шанавалі ікону і дазвалялі каталікам прыходзіць пакланіцца сваёй святыне. У 1897 годзе былы касцёл згарэў, аднак ікона засталася непашкоджанай.

У 1913 годзе царскія ўлады дазволілі лагішынцам пабудаваць новы касцёл. У 1938 годзе маладыя каталіцкія вернікі патаемна вынеслі абраз з царквы і ікона ізноў вярнуўся да каталікоў. Праваслаўная супольнасць некалькі разоў праз польскія суды і звароты да савецкіх уладаў спрабавалі вернуць ікону сабе, аднак ім гэта не ўдалося.

Ікона Маці Божай Каралева Палесся лічыцца цудатворнай, па словах вернікаў яна не раз дапамагала цяжкахворым людзям пераадолець свае хваробы.

10 мая 1997 года адбылася каранацыя іконы папскімі каронамі. З тых пор касцёл Святых Пятра і Паўла атрымаў статус санктуарыя – месца, дзе захоўваецца святыня. 


Все регионы

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации

В стране и мире

Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя