29 ноября 2021, понедельник11:45

Общество

Першая святыня за 200 год. У Пінску асвяцілі касцёл святога Бенэдыкта

28 октября 2015, 7:43

Касцёл святога Бенэдыкта асвяцілі ў Пінску 27 кастрычніка. Святыня будзе яднаць каталікоў, якія жывуць у новабудоўлях мікрараёнаў Лугі, Верасы, Вясёлкавы і Паўночны.

Падзея прысвечана 90-годдзю заснавання Пінскай дыяцэзіі і 145-й гадавіне нараджэння першага кіраўніка дыяцэзіі біскупа Зыгмунта Лазінскага.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прадастаўнікі каталіцкай царквы са ўсёй Беларусі, з Украіны і Расіі. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі беларускіх уладаў і дыпламатычнага корпусу.

Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (справа) Пінскі біскуп Антоні Дзям’янка (злева) пад час адкрыцця ўрачыстасці

Сярод пінчукоў, якія прыйшлі на мерапрыемства, было шмат маладых сем’яў з дзецьмі.

Перад пачаткам асвячэння Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці пракаментаваў Медыя-Палессю:

— Гэта вялікая і важная падзея ў жыцці Пінска. Новы касцёл святога Бенэдыкта – знак жыццёвага аднаўлення да радасці мясцовых вернікаў.

Пінскі біскуп Антоні Дзям’янка распавёў Медыя-Палессю, што гэта першая святыня, збудаваная на Піншчыне пасля 200 год перапынку. Асвечаны будынак касцёлу, Крыж святога Бенэдыкта і абразы. У бліжэйшы час будзе ўсталяваны алтар, звон на званіцы касцёлу і працягнуцца працы па дабраўпарадкаванні тэрыторыі. Гэтая будоўля з’яўляецца не толькі памяццю пра мінулае, але і задавальненне новых патрэбаў вернікаў.

Святы Бенэдыкт — пачынальнік манаскага жыцця рымскага касцёлу ў Еўропе, з’яўляецца апекуном Еўропы. Манаскі статут бенэдэктынцаў не адно стагоддзе аказваў уплыў на культуру еўрапейскіх краін. Дэвіз святога Бенэдыкта : “Маліся, працуй і нясі надзею людзям”.

Пробашч новага кастёла ў Пінску ксёндз Андрэй Рылка

Далей пачалася святая імша, якую узначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, па яе заканчэнні гучалі вітальныя словы прадстаўнікоў дзяржавы. Біскуп Антоні Дзям’янка падзякваў усім за ўдзел ва ўрачыстасці і раздаў лісты падзякі тым, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве святыні.

Нагадаем, новы касцёл Святога Бенедыкту ў Пінску быў пабудаваны за 6 месяцаў. Гэтаму спрыяла шчырае жаданне парафіянаў, якія дапамагалі на ўсіх этапах будаўнцтва: ад праектавання да будаўнічых працаў, а таксама пазіцыя дзяржаўных уладаў, якія хутка вырашылі пытанне з рэгістрацыяй новай каталіцкай парафіі, скорая праца арганізацый-падрадчыкаў.

Касцёл святога Бенэдыкта будзе другім у Пінску, горадзе са 130-тысячным насельніцтвам, і стане месцам яднання католікаў з мікрараёнаў горада: Лугі, Верасы, Радужны і Паўднёвы, у якіх жыве каля 70 тысяч чалавек. Новы каталіцкі храм паўстаў непадалёк ад пратэстанцкіх і праваслаўных святыняў.

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Самые красивые женщины ХХ столетия

Фото из архива Медиа-Полесья
Фото «С добротой по миру»
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ru.depositphotos.com
Фото из социальных сетей
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ИЗВЕСТИЯ/Андрей Эрштрем
Фото из архива МП

Новости компаний

В стране и мире

На прилавках появятся колбаса и сосиски без мяса, мороженое без коровьего молока

Белорусские учёные разработали рецептуру продуктов на растительном сырье.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x