Пинск

Праваслаўныя і каталікі святкуюць Пасху ў адзін дзень

Гэтым разам паведамляем расклад службаў у Вялікую Суботу і Вялікдзень у Пінскім касцёле небаўзняцця святой Панны Марыі.

15 красавіка, Вялікая Субота Дзень “адпачынку” Пана Езуса і Пасхальная Вігілія

10.00 – пачатак Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту каля Грабніцы Пана.

Асвячэнне страў на вялікодны стол будзе адбывацца праз кожныя паўгадзіны з 10.30 да 18.00.

21.30 – урачыстая Літургія Пасхальнай Вігіліі. Яна распачнецца абрадам асвячэння агню, ад якога запаляць Пасхал і свечы прыхаджан. Пасля гэтага будзе працяглая Літургія Слова ў якой будзе пераказана ўся гісторыя збаўлення, пачынаючы ад стварэння Свету да яго адкуплення праз Смерць і Уваскаршэнне Езуса Хрыста.

16 красавіка Нядзеля паўстання з мёртвых Пана

7.00 – урачыстая святая Імша з працэсіяй;

10.30, 12.00, 19.00 – святыя Імшы.

Афиша