Лунинец

Што ведаюць лунінчане пра Дзень Незалежнасці. Апытанка

Што людзі ведаюць пра свята Незалежнасці і чаму яно адзначаецца менавіта 3 ліпеня, карэспандэнты Медиа-Полесья пацікавіліся ў жыхароў і гасцей Лунінца.  

Надвор’е не вельмі спрыяла святочнаму настрою жыхароў і гасцей горада.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі свята, большасць тых, хто прадстаўляў прадпрыемствы і арганізацыі, разышліся.

Трыбуны на стадыёне, дзе праходзіў святочны канцэрт, былі амаль пустыя.