28 марта 2024, четверг21:29

Общество

Смог над Палессем? Не. Гэта альшанцы паляць печы ў цяпліцах

15 апреля 2016, 6:11

Тое, што над Альшанамі па вечарах вісіць смог, не азначае, што тут  нешта гарыць – гэта мясцовыя паляць у цяпліцах. Як ажывае “цяплічнае царства” – у рэпартажы карэспандэнта Медиа-Полесья.

У сядзібе амаль што кожнага альшанца ёсць цяпліца. І часцей яна займае не сотку-дзве і не дзесяць, а нават некалькі гектараў.

Калі агародніна вырастае, тут жа, на месцы, яе прадаюць перакупшчыкам. У Альшаны вязуць здаваць свае агуркі, памідоры, капусту, моркву і іншую агародніну жыхары бліжніх вёсак.

Што ні падворак, то цяпліца

 

Бліжэй да вечара над Альшанамі навісае дымка

Шчыруюць у цяпліцах на Століншчыне ў асноўным у так званай давыд-гарадоцкай зоне. Гэта вёскі, якія пачынаюцца за Столінам і размешчаны аж да самай мяжы з Гомельскай вобласцю.

Новая цяпліца ў Белавушы

Цяпліца, а каля яе – прыгожы дом. Давыд-Гарадок

Хтосьці з палешукоў сваіх цяпліц не трымае: няма здароўя, няма сілы. Многія з іх, каб зарабіць грошы,  ідуць на працу да мясцовых фермераў.  

Без дроў больш зарабіць цяжка

Вырошчванне ў цяпліцах агародніны – адзін са спосабаў зарабіць на жыццё для сваёй сям’і. Вось і працуюць палешукі не шкадуючы сіл і не пакладаючы рук  круглы год.

Топяць па начах расадніцы – невялікія атапліваемыя цяплічкі, дзе вырошчваюць расаду для наступнай перасадкі яе ў вялікую цяпліцу. Устанаўліваюць там дадатковае асвятленне, каб культурныя расліны як мага больш часу знаходзіліся пры святле.

Расадніца

Новы парнік

Пакуль з насення з’явіцца і крыху падрасце расада, прадпрымальныя вяскоўцы рыхтуюць будаўнічы матэрыял для ўзвядзення новай цяпліцы – “парніка”, як яе называюць у многіх вёсках  Століншчыны. Людзі купляюць плёнку, цвікі, нарыхтоўваюць дровы, рамантуюць печкі (у тым выпадку, калі парнікі атапліваюцца). Да гэтага часу стараюцца пашыць з плёнкі “мяшэчкі”  (стаканчыкі з плёнкі, якія затым напаўняюць чарназёмам і саджаюць у іх расаду). 

Дровы падрыхтаваны загадзя

Каб хутчэй атрымаць ураджай, у цяпліцах трэба добра тапіць

Адным словам, спраў у палешукоў у гэты час вельмі шмат.

=Дым ідзе – парнік грэецца=, –  кажуць палешукі

У першыя веснавыя дні народ рамантуе свае цяпліцы, ставіць новыя, накрывае іх плёнкай.  

Гаспадар

Усёй сям’ёй замацоўваюць плёнку на цяпліцы ў Альшанах

Працуюць вяскоўцы да цямна

Працуюць мужчыны на цяпліцы ў Рамлі

«Колькі дзён парнік накрывалі?» – пытаюся ў жыхаркі Сямігосцічаў. «Ды за тры гадзіны накрылі, – адказвае жанчына. – Парнік у нас невялікі, усяго шэсць сотак. Для сябе. І агуркі ў мяне тут растуць, і памідоры, і баклажаны, і перчык. Ну, усяго патрохі. Дзевяцікласніка суседа папрасіла, каб парнік памог накрыць. Ён яшчэ двух хлопцаў прывёў, дык яны за тры гадзіны ўсё зрабілі. Плёнку ж да гэтага мне паклеіў адзін мужчына. Тут многа дзе плёнку клеяць, клеянай лёгка накрываць».

Аб’яў аказання паслуг па склейванню плёнкі шмат у палескіх вёсках. Напісаны аб’явы на плёнцы і размешаны ўздоўж дарогі

Плёнку ўнізе цяпліцы патрэбна абавязкова прысыпаць зямлёй. Для гэтага яе ўкладваюць у траншэю і прысыпаюць

Праца ў цяпліцы цяжкая. Але не могуць палешукі па-іншаму: грошы зарабляць неяк трэба. Вось і працуюць на зямлі ад цямна да цямна. Вось і вітае над вёскамі смог, без якога агародніна хутка не вырасце.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя