28 января 2021, четверг15:16

Общество

Статкевіч агучыў пяць выключна рэзкіх пытанняў Лукашэнку

22 сентября 2015, 16:29

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч 23 верасня арганізуе на плошчы Свабоды ў Мінску сустрэчу выбарцаў. Ён накіраваў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне ўзяць удзел у ёй у выглядзе пяці рэзка сфармуляваных пытанняў. Ён змясціў іх на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У пытанні 1 ён абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў незаконным утрыманні ўлады.

Пытанне 2 датычыць выкрадання і забойства ў 1999 шэрагу дзяржаўных дзеячоў і бізнэсоўцаў, у тым ліку былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара.

Статкевіч сцвярджае, што гэтыя злачынствы ажыццявілі вайскоўцы брыгады спецназа МУС. Згодна з інфармацыяй Статкевіча, яны былі ўпэўненыя, што выконваюць законнае судовае рашэнне, бо ім быў прад’яўлены «прысуд вярхоўнага сакрэтнага трыбунала», змацаваны пячаткаю прэзідента.

Як вядома, у зняволенні Статкевіч перасякаўся ў адных камерах з некаторымі былымі спецназаўцамі, асуджанымі за іншыя злачынствы.

Пытанне 3 датычыць эканомікі. «Адно толькі ўвядзенне сусветных цэн на расійскія газ і нафту здольнае абрынуць арганізаваную вамі эканоміку за месяц», — піша Статкевіч.

Ён пытаецца адносна лёсу незалежнасці краіны ва ўмовах, калі пад ёй такі хісткі эканамічны фундамент.

У пытанні 4 пералічваюцца прэтэнзіі да сацыяльнай палітыкі ўладаў. Статкевіч крытыкуе бяспраўе людзей, а таксама рост спажывання алкаголю. «Вы разумееце, што вы з вашай хваравітай прагай улады — вялікае няшчасце для нашага народа?» — з салдацкай простасцю пытаецца Статкевіч.

Пытанне 5 кранае пытанні нацыянальнага гонару беларусаў.

«За 20 гадоў сваёй улады вы зрабілі ўсё, каб наша нацыя страціла сваю старадаўнюю і цудоўную мову, каб беларусы ператварыліся ў «рускіх са знакам якасці», як вы любіце казаць. Вы нават забаранілі наш 700-гадовы герб і сцяг яго колераў», — кажа Статкевіч.

Ён ставіць пытанне да некарэктнасці рэзка: «Вы так ненавідзіце ўсё беларускае і нас, беларусаў, бо вы — не беларус? Вы русіфікавалі беларусаў, каб яны менш супраціўляліся здачы незалежнасці нашай краіны Расіі?»

«Прапаную вам адказаць на мае пытанні. Адсутнасць адказаў ці рэпрэсіі супраць выбаршчыкаў, якія збяруцца 23 верасня а 18.00 на плошчы Свабоды, каб выслухаць іх, будзе раўназначным вашым станоўчым адказам на кожнае з маіх пытанняў», — кажа Статкевіч.

Ніхто з кандыдатаў у прэзідэнты не выступае з такой рэзкай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, як тое робіць падпалкоўнік Статкевіч. Грамадства адвыкла ад такой ступені крытыкі найвышэйшага чыноўніка дзяржавы.

Статкевіч правёў у зняволенні з 2010 па 2015 гады пасля таго як разам з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты ўзначаліў маніфестацыю жыхароў Мінска з патрабаваннем змены палітычнай сістэмы ў краіне. Дэманстрацыя прайшла ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і стала найбольшым вулічным пратэстам у краіне за апошнія 15 гадоў.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение жителей Полесья

Фото: телеграм-канал Минздрава
Снимок носит иллюстративный характер
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Лиана Ярохович
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива МП
Фото иллюстративное wikimapia.org
Фото: ВК
Фото иллюстративное МЧС
Андрей Ребковец. Фото: Ирина Новик

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x