Столин

Столін святкуе Дзень Незалежнасці і Дзень горада

Тэатралізаваным мітынгам “Беларусь – імя святое” пачаліся асноўныя ўрачыстасці ў Століне з нагоды Дня Незалежнасці  і Дня горада Століна.

Нават неспрыяльнае надвор’е не прымусіла адмовіцца прыйсці жыхароў і гасцей горада на плошчу ў гэты дзень.

Парад сучаснай і рэтра-спецтэхнікі пакінуў прыемныя ўражанні

У час парада дзіцячых калясак

Спяваюць госці з Расіі

Маладзёжна-спартыўнае шэсце

 

Урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада Століна працягваюцца ў гарадскім парку.

Людзі спяшаюцца ў парк

На дзвюх сцэнічных пляцоўках разгарнулася насычаная культурна-забаўляльная праграма “Святкуе кожны беларус”. На пляцоўцы ля ўвахода ў парк выступаюць вядучыя калектывы ўстаноў культуры раёна. На цэнтральнай эстрадзе сваёй творчасцю столінскіх гледачаў радуюць народны хор ветэранаў Столінскага ГДК і ансамблі з расійскага горада Тосна. У 14.00 там жа распачнецца конкурс “Прыгажуня Палесся – 2017”.

У парку працуюць шматлікія выставы, фотазона.

У 21.00 пачнецца выступленне народнага харэаграфічнага ансамбля і народнага тэатра песні з расійскага горада Скапін, а таксама вакальнага ансамбля “Чысты голас” з Мінска. 

У 23.00 запланаваны святочны феерверк, пасля гэтага – танцавальна-забаўляльная праграма. 

Тут можна ўбачыць, як святкавалі 3 ліпеняў 2014 годзе, у 2015 годзе, у 2016 годзе. 

Дадавайце свае фотаздымкі са свята ў Століне!

  • Молодцы! Быстро работаете!
  • В Столине программа всегда иртересная. Культура рсботает и это видно:)
  • пацан насмотрелся на парад и подумал: " коммунизм процветает, пара уезжать" ))
  • Переплюнули Оруэлла...
  • Переплюнули Оруэлла...