Сустрэнемся на Tallinn Music Week!

20 января 2017 | 06:26 Бизнес На правах рекламы*

Калі хочацца адзначыць надыход вясны 2017 года ярка, музычна і з балтыйскім каларытам, ужо цяпер можна планаваць паездку на фестываль гарадской музыкі, культуры і мастацтва Tallinn Music Week, які пройдзе з 27 сакавіка па 2 красавіка ў сталіцы Эстоніі. 

Купляць квіткі на яго зусім не абавязкова – у праграме прадугледжаны ў тым ліку і бясплатныя мерапрыемствы.

Гарадскі фестываль Tallinn Music Week праводзіцца ўжо восьмы год запар. Першапачатковай мэтай арганізатараў у далёкім 2009 годзе было паказаць, што ў Эстоніі, акрамя сусветна вядомых кампазітараў Арва Пярта і Велье Торміса,  ёсць яшчэ і іншыя музычныя і культурныя зоркі. Сёння праграма фестывалю ўключае ў сябе найшырэйшы дыяпазон сучасных музычных кірункаў. Метал, рок і індзі пераплятаюцца тут з класічным хорам, фолькам і запраўляюцца нестарэючым джазам.

Як паказвае вопыт мінулых гадоў, утульная і хатняя атмасфера душэўнага Таліна ў дні правядзення TMW цалкам змяняецца. Горад пачынае жыць і рухацца ў іншым рытме, і калі вам даўно хацелася адкрыць для сябе сталіцу Эстоніі з нечаканага боку, то час правядзення фестывалю гарадской культуры – гэта лепшыя дні для паездкі. Прасунутыя наведнікі свята заўважаюць, што ў гэтыя дні Талін становіцца новым Берлінам.

TMW – свайго роду азнаямленчыя курсы з Талінам і Эстоніяй, а гідам у гэтым падарожжы з'яўляецца сама праграма фестывалю. Традыцыі старога еўрапейскага мястэчка ды маленькай краіны са сваёй унікальнай гісторыяй падаюцца тут праз прызму сучаснасці, а звычаі мінулага суседнічаюць з інавацыйнымі тэхналогіямі. Кожны год колькасць гасцей фестывалю расце, а музычная праграма паглынае ў сябе новыя напрамкі: дызайн, мастацтва, гастраномію.

Так, праграма фестывалю на 2017 год папоўнілася мерапрыемствамі TMW kunst, цалкам прысвечанымі сучаснаму мастацтву. Жыхароў і гасцей Таліна чакае рынак дызайнераў Disainiturg, гастранамічны фестываль пры ўдзеле Maitsed – лепшых рэстаранаў краіны, а рамантыкі-інтэлектуалы змогуць правесці першыя цёплыя вясновыя вечары ля мора, слухаючы публічныя лекцыі.

Дакладны лайнап Tallinn Music Week 2017 будзе агучаны ў пачатку лютага. Пакуль вядома толькі, што ў гэтым годзе на фестываль запрошаны 237 артыстаў з 33 краін. Беларускія музыкі таксама становяцца часткай гэтай яркай музычнай падзеі. У мінулым годзе госцем фестывалю стаў мінскі гурт Super Besse.

«Мы былі прыемна здзіўлены каласальным маштабам Талінскага фестывалю, – узгадвае Максім Кульша, лідар гурта Super Besse. – Мерапрыемства адкрывае прэзідэнт краіны, па ўсім горадзе праходзіць мноства разнастайных канферэнцый, і паўсюль грае добрая музыка. Тут выступаюць не зоркі сусветнага маштабу, а па большай частцы музыкі, не вядомыя шырокай публіцы, але патэнцыял ва ўсіх вельмі сур'ёзны, бачна, што арганізатары добра замарочваюцца, адбіраючы самыя лепшыя каманды. Да таго ж Талін вельмі прыгожы ўвесну. Горад партовы, а гэта заўсёды накладвае пэўны адбітак на жыхароў і архітэктуру. Усё гэта – жывы, драйвовы фестываль і прыгожы горад ля мора – стварае дзіўную атмасферу».

Асаблівы фармат фестывалю гарадской музыкі, культуры і мастацтва Tallinn Music Week зручны яшчэ і тым, што для ўдзелу ў мерапрыемствах зусім не абавязкова купляць квіток. Больш за 70 бясплатных канцэртаў падчас свята пройдуць на гарадскіх пляцоўках, у кавярнях, галерэях, кнігарнях і іншых незвычайных месцах па ўсім Таліне.

Бясплатныя мерапрыемствы задаюць тон тусоўцы і ўздымаюць настрой гасцей фестывалю, хочацца з кожным днём усё далей паглыбляцца ў гэты лабірынт, каб у выніку дайсці да самага цэнтра. Абанемент на тры дні на музычную частку фестывалю складае ўсяго 50-60 еўра.

 

OÜ Musiccase, г. Талін, Эстонія

Афиша