Лунинец

Сям’я Брэзіных запрашае да сябе ў вёску Дзятлавічы на свята

27 августа 2017 | 11:30 Культура Медиа-Полесье

На падвурку Анатоля і Галіны Брэзіных у рамках праекта “Сцяжына ў мінулае” 29 жніўня пройдзе фэст-свята “На струнах сардэчных”.

Выступаюць госці з Польшчы, фота з архіва МП

Сям’я ўжо мае вопыт арганізацыі падобных фальклорных святаў. У мінулым годзе на іх падворку сабралася больш за сто чалавек і ўсім хапіла месца. Сярод гасцей былі ансамбль “Жэмэрва” з Польшчы і “Рада” з Мінску. Ім так спадабалася, што вырашылі прыехаць на фэст і сёлета.

Гэтым разам гасцей чакаецца яшчэ больш. Заявілі аб удзеле “Хмялеўскія валацугі” з Жабінкі, музычная капэла А.Крукоўскага, радэёперадача “На таку”. Будуць тут і мясцовыя калектывы, а таксама паэтычны клуб “Муза”.

Гаспадары запрашаюць усіх, хто жадае атрымаць пазітыўныя эмоцыі, парадавацца шчырым зносінам, паспяваць і павесяліцца, ў вёску Дзятлавічы, 29 жніўня на падворак па вуліцы Міра, 19. Пачатак у 16 гадзін.

Тут будуць рады кожнаму!

Афиша