29 марта 2024, пятница08:54

Запись

У Альманскіх балотах з’явіліся інфармацыйныя аншлагі

5 декабря 2013, 7:27

12 інфармацыйных аншлагаў ТВП з’явіліся на тэрыторыі Альманскіх балотаў. Як тлумачаць у грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, гэтыя аншлагі ўказваюць на межы тэрыторый, асабліва важных для птушак.

Альманскія балоты – 11-я па ліку тэрыторыя ў Беларусі, дзе ўжо ўстаноўлены інфармацыйныя і папераджальныя аншлагі. Яны прызначаны для інфармавання насельніцтва аб асаблівым статусе пэўнай прыроднай зоны, і важнасці яе для птушак.

Аншлагі размясцілі дзякуючы намаганням арганізацыі “Ахова птушак бацькаўшчыны”, ДПУ “Заказнікі “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты”, а таксама валанцёраў.

Дырэктар ДПУ “Заказнікі “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты” Іван Яхнавец адзначыў, што інфармацыя на аншлагах дапаможа людзям больш даведацца пра птушак, якія насяляюць гэтую тэрыторыю.

Альманскія балоты знаходзяцца на тэрыторыі Столінскага раёна на міжрэччы рэчак Льва і Сцвіга (правыя прытокі р.Прыпяць). Гэта самы буйны ў Еўропе цэльны лесабалотны комплекс. Яго плошча складае 94.000 га. На балотах – 2 возеры: Вялікае і Малое Засомінае плошчай  каля 100 га.

Ёсць яшчэ 23 возеры, памеры якіх ад 0,5 га да 5 га. У заказніку выяўлена 687 відаў раслін (12 з іх занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі), 26 відаў млекакормячых. Птушак 151 від (25  занесеныя ў Чырвоную Кнігу Беларусі). Тэрыторыя заказніка – важнае месца канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак на гнездаванні і міграцыі. Таму ўстаноўка аншлагаў тут адбылася невыпадкова.

Аншлагі выраблены ў рамках праекта “Развіццё і ўмацаванне сеткі ахоўвальнікаў вакол значымых водна-балотных угоддзяў” пры падтрымцы “Кааліцыя чыстая Балтыка”.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя