Столин

Вакалістка з Рэчыцы – адна з лепшых на Брэстчыне

Навучэнка Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў стала прызёрам абланога конкурсу “Крынічка”.

Вікторыя Падун і Святлана Бірукова. Фота для Медиа-Полесья прадаставілі ў Рэчыцкай ДШМ

Х абласны адкрыты конкурс “Крынічка”, у якім прыняла ўдзел юная вакалістка з Рэчыцы Вікторыя Падун, адбыўся ў Баранавічах. Сярод удзельнікаў, якія прадставілі на суд журы сваю творчасць у акадэмічным спяванні, Вікторыя стала адной з лепшых, заняўшы трэцяе месца на конкурсе. Дзяўчына выканала песню пра Беларусь і песню замежнага аўтара.

13- гадовая вакалістка ў школе мастацтваў вучыцца вакальнаму майстэрству пад кіраўніцтвам педагога Святланы Біруковай. Настаўніца адзначае стараннасць вучаніцы, яе адказнасць і вельмі рада поспеу выхаванкі.

–  Усе канкурсанты годна выступілі. Таму асабліва прыемна, што ўменні Вікторыі высока ацанілі, –  кажа Свялана Бірукова.

Сама Вікторыя таксама задаволена выступленнем. У школе мастацтваў дзяўчына займаецца ўжо чацвёрты год, а вось непасрэдна вакалам – толькі другі.

Вучні Рэчыцкай школы мастацтваў – пастаянныя ўдзельнікі творчых конкурчсаў для дзяцей.  Літаральна месяц назад Медиа-Полесье паведамляла аб поспехах дзяцей на рэгіянальным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах “Палескія музыкі-2017”. Акрамя іншых дзяцей са школы, Вікторыя Падун тады атрымала спецыяльным прыз за выкананне музычных кампазіцый на акардэоне.