19 марта 2024, вторник11:45

Культура

“Верагоднасць цуду” – новая кніга Міколы Ільючыка

23 июня 2017, 7:06

У Лунінецкай цэнтральнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка  апавяданняў і мініяцюр журналіста і пісьменніка Міколы Ільючыка.

“ Верагоднасць цуду” – кніга доўгачаканая, – адзначыў Мікола ў сваім выступе, – два гады праляжала ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, а потым вырашыў перадаць  яе ў Брэсцкую друкарню”.

Аўтар таксама распавёў, што з фінансаваннем дапаглі сябры. Але, на жаль, прыйшлося адмовіцца ад каляровых іллюстрацый.

У прадмове зборніка гаворыцца: “У сваёй творчасці аўтар імкнецца ісці ад жыцця, якое, вядома ж, бывае розным – і драматычным, і трагічным, і рамантычным, а нярэдка і анекдатычным… Такія і творы, што склалі кнігу, – яны прымушаюць чытача і пасміхацца, і задумацца, і прыслухацца да сваіх пачуццяў, да голаса сэрца… “

У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя аўтарам з 2006 па 2012 год. Рэдагавала выданне наша зямлячка Аксана Спрынчан.

Прысутныя мелі магчымасць паслухаць мініяцюры ў выкананні аўтара

Верш Міколе прысвяціў Віктар Пінігін

З віншаваннем – Максім Казун

Асноўная працоўная біяграфія Міколы прайшла ў Лунінецкім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. Алё ўсё яго жыццё звязанае з творчасцю.

Ужо пабачылі свет такія зборнікі твораў Міколы Ільючыка, як “Ці жыве душа”, “Шматкроп’е кропель”, “Роспач і надзея”, аповесць “У памяти в долгу». Ён таксама аўтар дзіцячай кнігі “Цуд на Каляды”. Друкаваўся ў шэрагу калектыўных зборнікаў.

Павіншаваць калегу прыйшлі сябры БАЖ і Саюза беларускіх пісьменнікаў, літаратары і прыхільнікі яго творчасці.

-Ужо думаю пра выданне новай кнігі прозы, – прызнаўся Мікола . Пажадаем яму здзейснення планаў, паболей цудаў, а чытачам – і надалей атрымліваць асалоду ад твораў нашага таленавітага земляка.


Все регионы

Так горела Зима в Пинске
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drive2.ru
фото: Пинский телеграм
Деревня
Фото УВД

В стране и мире

Константин Кольцов
Скриншот: Netflix / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Евгений Разумный/Ведомости
Блокпост. Фото:
Фото: пресс-служба Верховного суда

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя