16 января 2021, суббота17:23

Культура

Вершы пра маці столінскія паэты чыталі ў Пружанах

14 октября 2015, 21:47

Удзельнікі творчага клуба “Натхненне” пазнаёмілі са сваёй творчасцю настаўнікаў Пружаншчыны: чарговая сустрэча адбылася напярэдадні Дня Маці ў Пружанах. 

Перад настаўнікамі мовы і літаратуры, а таксама музыкі выступілі ўдзельнікі творчага клуба “Натхненне” (кіраўнік Таццяна Жук) са Століншчыны. Сустрэча адбылася ў актавай зале СШ №5 г.Пружаны. 

Віктар Вабішчэвіч, Галіна Бабарыка, Васіль Казачок, Святлана Кананчук, Таццяна Жук, Тамара Павядайка и аўтар гэтых радкоў прачыталі ўласныя вершы пра маці.

Член  Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктар Вабішчэвіч паказаў цэлы монаспектакль у дзвюх дзеях: “Я – Ваша кроў” і “Маці”. Ён адзначыў, што шчаслівы той чалавек, у каго маці яшчэ жыве. Яго мама зараз цяжка хварэе і сын вельмі перажывае за яе.

84 гады зараз маме Галіны Бабарыка. Паэтэса – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сёлета ўбачыў свет яе паэтычны зборнік “Дарога ў восень”. Яна звярнула ўвагу на тое, што вельмі сімвалічна супадзенне гэтага дня з праваслаўным святам Пакровам Прасвятой Багародзіцы.

Васіль Казачок запрасіў усіх прыехаць у госці ў Гарадную – ганчарны край. Мама Васіля Казачка пайшла з жыцця ва ўзросце 77 гадоў, а сын ва ўспамінах і ў сваіх вершах зноў і зноў размаўляе з ёй.   

Мама Святланы Каначук жыве ў Расіі, таму бачацца яны не часта. Сама Святлана стала мамай не толькі для двух родных дзяцей, але і для прыёмных дзяўчынак і хлопчыкаў, якіх разам з мужам выхоўвае ў дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Століне. Выступленне Святланы Кананчук нікога не аставіла раўнадушным.

Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя зборнікаў паэзіі паэтаў са Століншчыны: Віктара Вабішчэвіча, Галіны Бабарыка, Ірыны Ляшкевіч.

Загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Валянціна Грэчка ў канцы сустрэчы падзякавала арганізатарам мерапрыемства з пружанскага боку і запрасіла наведаць Століншчыну.

Пасля сустрэчы ўдзельнікі клуба “Натхненне” пабывалі ў музеі-сядзібе “Пружанскі-палацык”, у якой  размясціўся краязнаўчы музей.

У адной з залаў музея-сядзібы

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Микрозелень. Бизнес в квартире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ki-news.ru
Снимок носит иллюстративный характер
Фото: Пинский райисполком
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x