29 марта 2024, пятница12:58

Запись

Юбілей адзначае «Ярок»

22 июля 2014, 15:07

Клуб аматараў песні “Ярок” распачаў сваю творчую дзейнасць у 2009 годзе. Сёлета ён адзначае першы юбілей – 5 гадоў з дня заснавання. За гэты час калектыў стаў жаданым госцем ва ўсіх куточках не толькі Століншчыны, але і суседніх раёнаў.

Створаны калектыў на базе раённага  агранізацыйна-метадычнага цэнтра. Практычна ўсе ўдзельнікі калектыву – работнікі культуры. 

Першапачаткова гэта быў ансамбль народнай песні “Ярок”, а пасля стаў клубам аматараў песні. З самага першага дня ім кіруе Валерый Шуркала. 

У складзе калектыву 12 чалавек. Як адзначае кіраўнік, кожны з удзельнікаў нейкім чынам звязаны з мастацвам. “Артысты спяваюць, танцуюць, іграюць на розных традыцыйных народных інструментах, – кажа Валерый Шуркала. – Менавіта гэта творчая разнапланавасць, а таксама імкненне раскрыць творчы і інтэлектуальны патэнцыял удзельнікаў паспрыялі таму, што ансамбль народнай песні быў ператвораны ў клуб аматараў песні”.

У яго рэпертуары творы розных напрамкаў: беларускія і рускія народныя песні, песні Столінскага Палесся, аўтарскія кампазіцыі. У пастаянным пошуку твораў для выканання калектыў беражліва ставіцца да беларускай народнай песні, каб не згубіць яе духоўную чысціню, глыбіню і адкрытасць. «Прыносім песні, абмяркоўваем, – распавядае Валерый Шуркала. – Здараецца, песня не ідзе, не кладзецца на душу, тады і не варта час марнаваць. Бывае, адразу незразумела, як яе выконваць, а потым, пасля плённых рэпетыцый, атрымліваецца вельмі добрая песня».

У 2009 годзе для выступлення на заключным абласным туры VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”  удзельнікам пашылі новыя касцюмы. Iнструменты, акрамя атрыманага ў мінулым годзе новага баяна, старыя. Вымушаны час ад часу карыстацца фанаграмай. Таму можна сцвярджаць, што ўдзельнікі «Ярка» – сапраўдныя энтузіясты. «Я зразумеў: калі самі не будзем з мёртвай кропкі ісці наперад, то застанемся на першапачатковым узроўні», – дадае Валерый Шуркала.

Ва ўсім раёне практычна няма месцаў, куды б ні завітаў “Ярок” са сваёй канцэртнай праграмай. Ды і за межы раёна выязджае штогод для ўдзелу ў конкурсах, фестывалях. Сярод значных:  занальны тур абласнога фестывалю вакальна-харавога мастацтва “Ляці, наша песня”, свята народнага гумару “Спораўскія жарты”, абласны тур VIII і IX Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”, I і II адкрыты фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”, абласное свята-конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпевак “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!”.

Кіраўнік клуба Валерый Шуркала па выніках раённага конкурсу двойчы станавіўся “Маладым чалавекам года” (2004, 2011) у галіне культуры. 

Калектыў старанна працуе над павышэннем выканаўчага майстэрства і марыць  аб атрыманні звання “народны аматарскі калектыў”.

А 27 ліпеня канцэртную праграму “Ярка” можна будзе пабачыць у Гарадной у час працы Міжнароднага пленэра ганчароў. 


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя