23 января 2021, суббота16:54

Общество

109 праектаў прайшлі ў другі этап #Паскарэння

28 декабря 2017, 15:03

20 снежня завяршыўся этап падачы заявак для ўдзелу ў нацыянальным інтэрактыўным конкурсе ў фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. З 216 пададзеных заявак у другі этап конкурсу - этап рэалізацыі - атрымалася прайсці 109 праектам.

У другі этап конкурсу прайшлі ўсе праекты, якія адпавядаюць наступным крытэрам: вызначаны мэта, ідэя і рашэнне праекта, ёсць канкрэтныя этапы рэалізацыі, ацэнены неабходныя рэсурсы, сабрана не менш за 25 адзнак «Важна», праектная каманда складаецца з двух і больш чалавек, праект не праследуе палітычных мэтаў, пры рэалізацыі не будзе парушана заканадаўства.

 Сярод праектаў, якія прайшлі ў другі этап, задумы з цалкам розных сфер: культура, экалогія, гарадское асяроддзе, тэхналогіі, спорт, дабрачыннасць, сям’я і дзеці. Усе гэтыя разнастайныя праекты аб’ядноўвае адно: шанцы на рэалізацыю любога праекта могуць значна ўзрасці, калі ў праекта з’явіцца ментар.

 Ментар праекта — гэта свайго роду саветнік, які сочыць за развіццём праекта і дапамагае праектнай камандзе сваімі ведамі і досведам. У конкурсе праектаў #Паскарэнне з’явілася магчымасць прайсці экспрэс-курс па асновах ментарынга і паспрабаваць сябе ў ролі ментара для каманд-удзельнікаў праекта.

Курс бясплатны, праходзіць дыстанцыйна, у выглядзе email-рассылкі з урокамі і дамашнімі заданнямі. Ён складаецца з 15 урокаў. Пяць першых распавядаюць пра асаблівасці працы ментара, пра месца ментарэнга (настаўніцтва) сярод кансультацыйных прафесій і пра тое, якая кампетэнтнасць вам спатрэбіцца, каб паспяхова навучаць сваіх падапечных. Другая частка — з 10 урокаў — трэніруе базавыя навыкі, неабходныя ментару для працы. Гэтыя навыкі дапамагаюць усталёўваць кантакт з вучнямі, ствараць атмасферу ўзаемнага даверу і падтрымліваць матывацыю і працаздольнасць вучняў падчас працы.

 Для таго, каб прыняць удзел, неабходна дамовіцца з любым з праектаў конкурсу #Паскарэння аб тым, што вы будзеце суправаджаць яго ў ролі ментара па нейкай тэме (тэмы могуць быць як спецыялізаванымі — маркетынг, SMM і т.п. — так і генеральнымі: пабудова бізнесу, кіраванне праектам і т.п.). Пасля чаго паведаміць пра гэта арганізатарам конкурсу. Арганізатары вышлюць вам спасылку на форму падпіскі на курс.

Тыя ўдзельнікі, хто дойдзе да канца курсу, выканае ўсе заданні і дапрацуе са сваёй камандай да завяршэння конкурсу, незалежна ад вынікаў атрымаюць магчымасць прайсці супервізію сваёй працы ў яго аўтара.

 Пераможцаў конкурсу #Паскарэнне чакае прызавы фонд у памеры 10 000 рублёў, а таксама спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае падарунак — сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение пинчан о ВНС

Фото использовано в качестве иллюстрации, vyksavkurse.ru
Председатель колхоза имени М. Горького Василий Горошко на хлебном поле. Фото РИА Новости
Фото иллюстрационное
Скришот видео ТРК
Логишин. Фотография Альфреда Микуса
Фото: © Сергей Мальгавко/ТАСС
Участники пикета после освобождения из ИВС в кругу друзей. Сергей Сахвон третий справа на снимке
Фото из группы ФК «Волна» (Пинск) в соцсетях
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x