2 декабря 2020, среда01:07

Запись

20-годдзе Канстытуцыі адзначылі на Піншчыне

15 марта 2014, 11:56

Дваццаць год таму ў Беларусі з’явіўся асноўны закон дзяржавы, які вызначае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы і мае вышэйшую юрыдычную сілу ў краіне. Гэта адбылося 15 сакавіка 1994 года, на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.

У сувязі з Днём Канстытуцыі на Піншчыне прайшла акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”.  Падлеткі ўрачыста атрымалі першыя пашпарты. Да маладзёнаў звярнуліся кіраўнікі рэгіёну і пажадалі быць годнымі грамадзянамі краіны, шанаваць свабоды, дадзеныя Канстытуцыяй, прымаць актыўны удзел у жыцці краіны.

У Пінскім гаркоме Камуністычнай партыі Беларусі адзначылі, што ў краіне вырасла цэлае пакаленне пры дзеючай Канстытуцыі. Таксама грамадзяне мусяць ведаць, што важная роля ў прыняцці Канстытуцыі належыла камуністам, якія былі большасцю ў тагачасным беларускім парламенце.

“Беларуская Канстытуцыя 1994 года мае пад сабою вялікую глебу, абапіраецца на моцны падмурак мінуўшчыны. У 1529 годзе на нашых землях прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага. У 1836 годзе публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч Франц Савіч напісаў працу “Прынцыпы дэмакратызму”, ў якой адлюстраваў ідэальны для беларусаў грамадскі лад. Ужо ў ХХ стагоддзі было прынята некалькі галоўных законаў дзяржавы на беларускіх землях – 1918 год Часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і ў 1919, 1927, 1937, 1978 гадах прымалася Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР),” — нагадваюць у сваім віншаванні пінскія актывісты ЛДП.

Прыняцце ў 1994 годзе Канстытуцыі Беларусі стала важнай падзеяй у гісторыі краіны і ўзмацніла суверэнітэт рэспублікі.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото: Александра Дьяченко
Автобусная остановка Лесничество / Фото из группы «Микашевичи – наш родной город»
Фото иллюстрационное, planetabelarus.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: bobr.by
Дмитрий Черноокий демонстрирует работы своих дочерей-школьниц
Дина Грушевская со своим творением
Участники пикета после освобождения из ИВС в кругу друзей. Сергей Сахвон третий справа на снимке
Фото Пинского райисполкома из ВК

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x