Реклама Google

Пинск

25 снежня Божае нараджэнне святкуюць беларусікія каталікі

У Пінскім катэдральным касцёле у Святую ноч імшу-пастэрку ўзначаліў Пінскі біскуп Антоні Дзям’янка.

У сваім казанні біскуп адзначыў, што хрысціяне святкуюць Божае нараджэнне не толькі як успамін аб вялікай падзеі. Маленькі і бездапаможны Хрыстос у ясельках з’яўляецца для нас знакам таго, што мы не адзінокія ў свеце, Бог заўсёды ёсць сярод нас і ў радасныя хвіліны, і калі ёсць крызіс, няўпэўненасць, страх, хвароба, адсутнасць працы і сродкаў на існаванне.

Таму трэба пакінуць усе формы няўпэўненасці і страху, а  жыць радасцю спаткання з ласкай, якая ўсё перамяняе, - адзначыў Пінскі ардынарый і пажадаў вернікам больш давяраць Богу, з дапамогай якога можна пераадолець нцдц і дасягнуць выдатных вынікаў у новым 2016 годзе.

ДАВЕДКА “МП”

Як правільна вітацца на Каляды? На Каляды вернікі вітаюцца словамі «Хрыстос нарадзіўся!». А адказваць трэба «Славім яго!». Калядныя святы - час пераасэнсаваць перажытае ў мінулым годзе, эагадаць жаданні і памарыць аб добрых падзеях у наступным. У гэтыя дні неабходна ўзгадваць добрым словам родных, сяброў і блізкіх, а таксама тых, хто сышоў ад нас.

Святам трэба дзяліцца. Таму віншуем усіх нашых чытачоў з Божым Нараджэннем і Калядамі! Вясёлых святаў!

Расклад урачыстых богаслужбаў на Свята Божага нараджэння у пінскай катэдральнай базіліцы:

Пятніца, 25 снежня а гадзінах: 10.30, 12.00 і 18.00

Субота, 26 снежня  - Другі дзень Свята Божага нараджэння, свята святога Стэфана: 08.30, 10.30, 12.00 і 18.00

Нядзеля, 27 снежня - Свята святога Сямейства Ісуса, Марыі і Іосіфа, у гэты дзень вернікі імкнуцца прыхадзіць у касцёл усёй сямьёй: 08.30, 10.30, 12.00 і 18.00