1 ноября 2020, воскресенье04:44

Запись

632 юбілейныя медалі ўручылі ветэранам вайны и былым вязням на Століншчыне

1 июля 2014, 12:31

Юбілейныя памятныя медалі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ужо ўручылі ўсім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і былым вязням, што жывуць на Століншчыне.

Уручэнне медалёў у Столінскім райваенкамаце распачалі яшчэ 30 мая. Першым юбілейны медаль атрымалі ветэран вайны са Століна Аляксандр Раманавіч Чыкуновіч і яго жонка Вера Раманаўна, былы вязень. Усяго было ўручана 95 медалёў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і 537 медалёў былым вязням фашысцскіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання людзей.

З-за таго, што многія з ветэранаў па станене здароўя не змаглі прыйсці ў вакаенкамат, медалі ім ўручалі дома.

25 чэрвеня ў адміністрацыйным будынку Беражноўскага сельскага Савета адбыўся круглы стол з удзелам ветэранаў, былых вязняў. На тэрыторыі гэтага сельскага Савета жывуць усяго 4 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, двое з якіх знаходзяцца ў бальніцы. Як паведаміла Медыя-Палессю старшыня раённага Савета ветэранаў Валянціна Васільеўна Мірановіч, на сустрэчы былі інвалід вайны і ветэран працы 90-гадовы Васіль Каральчук, былая партызанка 89-гадовая Ганна Кавалеўская, былыя вязні Дамініка Васечка і Аляксандра Васечка, якім ужо за 87. Дарэчы, для правядзення круглага стала старшыня сельвыканкама Віталій Чэх прывёз іх на сваім транспарце. «Успомнілі ваенную маладосць, – кажа Валянціна Мірановіч. – Пагаварылі наконт сённяшніх турбот».

Літаральна ўчора ад супрацоўнікаў райваенкамата віншаванні з 70-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў атрымаў  ветэран і былы работнік райваенкамата Іосіф Несцеравіч Максімчук. Кветкі, фрукты, пячэнне прывезлі яму былыя калегі.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Подбирал ключи, крал «Эфедрин»

Снимок носит иллюстративный характер
Глава БПЦ митрополит Вениамин / Фото: bobruisk.ru
Фото иллюстрационное
Виктор Ярошук

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x