29 марта 2024, пятница04:03

Общество

8 верасня – Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў

8 сентября 2016, 13:12

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў (International Day of Journalists 'Solidarity) быў заснаваны ў 1958 годзе ў Бухарэсце падчас кангрэсу міжнароднай арганізацыі журналістаў.

Паводле задумы дэпутатаў кангрэса, у гэты дзень журналісты ўсіх краін і выданняў павінны дэманстраваць свету сваю згуртаванасць, асабліва ў справе абароны правоў. Дата 8 верасня была абраная ў памяць вядомага чэшскага журналіста Юліўса Фучыка, які загінуў у гады другой сусветнай вайны.

8 верасня 1943 г. у Германіі гітлераўцы пакаралі смерцю чэшскага журналіста Юліўса Фучыка. Ён быў адным з лідараў антыфашысцкага руху Чэхаславакіі. Кнігу “Рэпартаж з пятлёй на шыі”, напісаную Фучыкам у турме, з часам перавялі на 70 моў. Напрыканцы ХХ стагоддзя на чарговай канферэнцыі ААН 8 верасня назвалі Міжнародным днём салідарнасці журналістаў. Такім чынам, гэты дзень з’яўляецца не проста чарговым прафесійным святам, але і днём, калі ўсе журналісты могуць адчуць сваё яднанне, салідарнасць.

У гэты дзень ва ўсім свеце праходзяць канферэнцыі, з’езды. Таксама, да прыкладу, уручэнне Пулітцэраўскай прэміі — самай прэстыжнай прэміі журналістаў у Амерыцы —адбываецца амаль заўсёды 8 верасня.

Сябры Лунінецкай філіі ГА “Беларуская асыцыяцыя журналістаў” ладзяць сустрэчы ў навучальных установах, распавядаць пра прафесію, даюць магчымасць маладым людзям паспрабаваць сябе ў творчасці.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя