28 ноября 2020, суббота14:16

Общество

Аб чым марылі столінскія майстрыхі, робячы палосы на ручніках?

24 марта 2017, 6:45

Старажытны  ручнік – рэч адметная і сімвалічная ў беларускай народнай культуры. 

Пра ручнікі ўвогуле і пра тое, чым унікальныя і чым адрозніваюцца столінскія ручнікі ад ручнікоў іншых рэгіёнаў Беларусі, Медиа-Полесье даведалася ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі, у фондах якога сабрана багатая калекцыя ручнікоў – каля 200 адзінак.

 У кожнага ручніка — сваё прызначэнне

–  Усе народныя абрады у жыццёвым коле багата і каларытна суправаждаюцца ручніком – прыгожым народным мастацкім творам, выкананым загрубелымі рукамі простай сялянкі. Творам, у які яна ўклала не толькі часцінку сваёй душы, але і часцінку сваёй малой радзімы. І няхай ён будзе неглюбскі, мотальскі ці з Браслаўшчыны – кожны дыхае сваім краем і нясе ў сабе яго хараство.

Ручнік заўсёды быў  цесна звязаны з жыццём чалавека з таго моманту, як ён нарадзіўся і да моманту яго рытуальнай «пераправы» ў мір продкаў. Акрамя таго, ён суправаджаў чалавека ў паўсядзённых дзеяннях з самай раніцы і да позняга вечара.

Навукоўцы раздзялялі гэты твор чалавечых рук на чатыры тыпы, кожны з якіх меў сваю сферу выкарыстання, – распавяла дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч. – Самым простым па вырабу лічыўся ручнік-«уціральнік», якім у паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар. Як правіла, ён не меў арнаментальнага ўпрыгожання. 

А самым высокім статусам надзяляўся ручнік-«набожнік», якім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, накрываючы абразы з выявай Багародзіцы, Ісуса Хрыста ці найбольш шануемых святых, напрыклад, Мікалая-Цудатворца. Аднак у нашых мясцінах  назва «набожнік», якой называюць ручнікі для аздаблення абразоў у іншых рэгіёнах Беларусі, амаль не ўжывалася.  Проста існавала назва «ручнік».

Яшчэ адным відам ручнікоў была «намітка» – своеасаблівы галаўны ўбор беларускіх жанчын. Вядома, што ручнікі-«наміткі» выкарыстоўваліся і ў шэрагу іншых вядомых рытуальных дзеянняў, напрыклад, такіх, як абвязванне найбольш ганаровых родзічаў на вяселлі.  У нашых царквах, на старых крыжах захаваліся ручнікі — «абярэгі». Некаторыя вучоныя лічаць гэтыя ручнікі ручнікамі-«набожнікамі». Усё залежыць ад месца, дзе яны знаходзяцца. Напрыклад, на крыжы маглі павязаць і «намітку», і проста ручнік.

– Самыя прыгожыя ручнікі (узорыстыя ручнікі) аддавалі ў царкву, касцёл, капліцу, упрыгожвалі імі абразы. Маглі павязаць яго на крыж, што стаіць на скрыжаваннях дарог.

А ў царкве ў вёсцы Рухча-1 ручнік быў адлюстраваны нават на адным са старажытных абразоў. Цяпер ён знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, – працягвае малодшы навуковы супрацоўнік Столінскага раённага краязнаўчага музея Крысціна Жаўнерык. – А яшчэ дакладна вядома, што ў Струзе ручнікі-«уціральнікі» выкарыстоўвалі нават у язычніцкіх мэтах, хаця на вуліцы ўжо быў пачатак ХХ стагоддзя. У час засухі спецыяльна ўпрыгожвалі крыж ручніком і прасілі Бога паслаць на зямлю дождж.

Сімвал ураджаю. Заключаецца ў шматграннасці. Гэта адзін са старых сімвалаў, выяўленых на тэрыторыі Беларусі

У пераважнай большасці традыцыйныя беларускія ручнікі – ільняныя. Першапачаткова пры стварэнні ручніка выкарыстоўвалі два колеры: белы і чырвоны. Напрыклад, ручнікі-«уціральнікі» ўяўлялі сабой звычайнае льняное палатно без карункаў. Узор на ім нават не сімвалічны – проста ўзор. Адзінае, што было на такіх ручніках, – гэта чырвоная нітка.

У палескіх вёсках прынята было выкарыстоўваць тканыя і вышываныя ручнікі для стварэння святочнага інтэр’еру: іх вешалі на абразы, вокны, сцены, на рамкі з фотаздымкамі. Аднак гэта традыцыя за апошнія дзясяцігоддзі змянілася. На Заходнім Палессі да сярэдзіны XX стагоддзя прынята было доўгім чырвона-паласатым ручніком (каля 400 см) накрываць адразу некалькі абразоў, што віселі ў рад над вокнамі абапал кута. У куце размяшчалі адну ікону, якую ўпрыгожвалі асобным кароткім ручніком. Пры дапамозе доўгага чырвона-паласатага ручніка рабілі таксама «будку» – накрывалі ім тры абразы, кожны з якіх быў пакрыты асобным кароткім ручніком.

Паласатасць – асноўная асаблівасць ручнікоў Століншчыны

Паводле грунтоўных даследаванняў навукоўцы Вольгі Лабачэўскай, тэрыторыя сучаснай Століншчыны ўваходзіць у арэал распаўсюджвання і бытавання столінска-пінскіх ручнікоў  (манаграфія «Повязь часоў – беларускі ручнік», двухтомнік «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе»).

– На Століншчыне аснову дэкора складалі безузорныя чырвоныя палосы са шчыльным уточным засцілам. Галоўная тэхніка – чатырохнітавае аднаўточнае ткацтва з саржавым перапляценнем. Чатырохнітавае ткацтва – гэта адна з найбольш старажытных і распаўсюджаных тэхнік народнага ткацтва. Аднаўточнае ткацтва на чатырох нітах дазваляла атрымліваць тканіну палатнянага, рыпсавага, саржавага, паўажурнага і ячэістага перапляцення, – працягвае Крысціна Жаўнерык. – У ручніках Столінскага раёна маналітнасць чырвоных палос разбіта пракідкамі жгуцікаў скручаных белых і чорных нітак і дробным шашачным арнаментам чорнага колеру.

Навуковец Вольга Лабачэўская адзначае, што ручніковая палатніна заткана шэра-белым шашачна-геаметрычным арнаментам, які ўтвараецца непасрэдна ў працэссе ткання на чатырох ці васьмі нітах.

Дробнаўзорысты фон ператыканы чырвона-чорна-белымі палоскамі, якія рытмічна чаргуюцца па ўсёй даўжыні ці згушчаюцца па канцах, ствараючы кампазіцыйна-дэкаратыўнае завяршэнне ручніка. Большасць узораў такіх ручнікоў выяўлена ў Столінскім і Пінскім раёнах.

Паласатасць – асаблівасць ручнікоў тагачаснай Століншчыны. А вось каларыстычна насычанымі ручнікі тут сталі намнога пазней

Тэхніка шматнітовага ткацтва не была распаўсюджанай у Заходнім Палессі. Шматнітовыя ручнікі з паласатым чырвоным дэкорам пераважаюць у асноўным у зарэчанскіх вёсках Пінскага і Столінскага раёнаў. Адсюль і іх назва.

Столінска-пінскія ручнікі і настольнікі, якія ткаліся ў асноўным на чатырох нітах, маюць не вельмі шырокі асартымент арнаментальных малюнкаў. Для іх і характэрны самыя простыя шашачныя матывы.

Ручнік з карункамі. На ручніку бачым сімвал роднай Беларусі

Сярод столінска-пінскіх шэра-белых ручнікоў з натуральнага і адбеленага льну сустракаюцца ручнікі блакітна-белага колеру. У іх аснове ўжыты пафарбаваны мінеральнымі і расліннымі фарбамі лён, ва ўтку – белая бавоўна. Канцы ўпрыгожаны плеценымі махрамі ці фабрычнымі карункамі. Карункі – гэта асаблівая рыса не толькі столінска-пінскіх ручнікоў. На карунках таксама выкарыстоўвалі пэўныя сімвалы: зоркі, маці, ураджаю. 

У канцы ХІХ і ў пачатку ХХ стагоддзя на ручніках рабілі ярка затканыя чырвоныя палосы па ўсёй яго даўжыні

Так, для Столінскага раёна характэрны ручнікі да 47 см шырынёй і 350 см даўжынёй, якімі па палескім звычаі пакрывалі адразу некалькі абразоў. Даўжыня ручнікоў залежыць ад іх функцыі: кароткія (150 см) прызначаліся для ўтылітарных мэт, доўгія (ад 380 да 430-460 см) ткалі ў якасці ахвяравання ў цэрквы, імі аздаблялі хатнія абразы.

Традыцыя заварочваць пасля сціркі саматканыя ручнікі ў «трубы», «кацёлкі» нагадвае знаходку археолагаў – старажытныя егіпецкія пісьмёны

Сімволіка на ручніках  

На гэтым ручніку адлюстраваны сімвал зямлі-карміцелькі

Кожны з абрадавых ручнікоў меў свой асабісты арнамент, які нясе свой сэнс, мае патаемныя сакрэты. Калі вышывалі сімвалы на ручніках, то гэта, у першую чаргу, было звязана з абрадавым прызначэннем.

Напрыклад, ручнікі пад каравай, для павязвання рук маладых і г.д. Не характэрны на ручніках са Століншчыны, як, у прынцыпе, і па ўсёй Беларусі, геаметрычныя ўзоры. У асноўным на ручніках рабілі шашачны ўзор, і ўся сімволіка зроблена пры дапамозе гэтага ўзору. Палосы – шлях, дарога. І сам ручнік – таксама сімвал, як прамень сонца.  Аналізуючы кола святаў і абрадаў, беларускі фалькларыст Арсень Ліс адзначаў, што ручнікі – гэта прамяні сонца, якія цягнуцца з неба да зямлі. Таму ручнік – гэта шлях ад неба да зямлі, і, адпаведна, сімвал жыццёвага шляху чалавека.

Сімвал зямлі і ўраджаю

Галубкі, якія глядзяць адзін на аднаго, – сімвал кахання. Галубкі, якія глядзяць у розныя бакі, сімвалізуюць няшчасную любоў

Ручнік 70-х гадоў

А вось тут устаўка, якая ніколі не выкарыстоўвалася. Магчыма, задума была навеяна думкамі вышывальшчыцы

Тут бачым сімвал Беларусі. Варта звярнуць увагу на само ткацтва: усё шашачнае. Зверху размешчаны кветкі, якія вышыты крыжыкам. Гэты момант не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі

Ужо нешта іншае бачым, аднак сімвал усё той жа – сімвал роднай Беларусі

Гладдзю вышываць кветкі на ручніках  і карунках пачалі пасля 20-х гадоў мінулага стагоддзя.  Сімволіка ў пасляваенныя часы была адкладзена, забыта. А кветкі – гэта кветкі. Таму яны амаль не змяніліся на ручніках. Пачынаючы з 80-х гадоў, калі тэмай арнамента пачалі займацца сур’ёзна, сталі вышываць ручнікі з арнаментам.

Вось і такі ручнік захоўваецца ў фондах музея

– Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя бабулі, разумеючы сімволіку, добра ведалі, што яны вышываюць, з якой мэтай гэта робяць. Без ведання значэння тых ці іншых сімвалаў пазнейшыя ды і нашы сучасныя вышывальшчыцы пачалі асабістую інтэрпрэтацыю. Таму ручнікі пачатку ХХ стагоддзя яшчэ могуць нешта расказаць пра тое, у што верылі нашы продкі, для чаго наносілі на ручнікі пэўныя сімвалы.

Гэтага, на жаль, нельга сказаць пра сучасныя ручнікі, бо яны вельмі часта ніякай сэнсавай нагрузкі не нясуць, – канстатуе Крысціна Жаўнерык. – А зараз вышываць увогуле проста: знайшоў кнігу, паглядзеў дзесьці ў Інтэрнэце і – працуй. 

Медиа-Полесье выказвае словы падзякі супрацоўнікам Столінскага раённага краязнаўчага музея за дапамогу ў стварэнні артыкула!

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото Благотворительной организации
Фото Пинского погранотряда
Фото Василия Мацкевича из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное
Фото Пинский райисполком
Фото Пинский райисполком

Новости компаний

В стране и мире

Фото president.gov.by
Фото иллюстрационное
Скриншот видео
ПФК ЦСКА
Фото иллюстрационное из открытых источников
Светлана Тихановская / Фото: Фото: Татьяна Зенькович/ЕРА

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x