26 сентября 2020, суббота21:02

Политика

Адъ: Брэд сумашэдшага пра Беларусь на Рэн-ТВ

24 декабря 2014, 11:00

На расейскім канале 20 снежня паказалі выпуск перадачы «Ваенная тайна», прысвечаны Беларусі. А дакладней — «аранжавай рэвалюцыі» ў Мінску, якую, само сабой, рыхтуе хітры Захад, а можа быць і сам Лукашэнка.

Увогуле, сюжэт зроблены ў духу «класічнага НТВ» з трывожнай музыкай і злавесным закадравым голасам.

Асноўная тэма — антырасійскі настрой беларусаў і «шматгадовая падрыхтоўка» да новага Майдану з дапамогай Захаду.

Унутры краіны падтрымліваецца гэта, мяркуюць аўтары, апазіцыяй і тэлеканалам «Белсат». Прычым, апазіцыя на 80% фінансуецца Захадам, а на 20% — самой уладай, каб на выбарах была хоць якая-небудзь канкурэнцыя. Пунктам збору беларускай апазіцыі называецца Варшава, якая, па словах аўтараў відэа, разам з Вашынгтонам з’яўляецца асноўнай крыніцай фінансавання кіеўскага Майдану, і цяпер робіць усе, каб паўтарыць поспех у Беларусі.

Прыводзяцца антырасійскія цытаты Зянона Пазняка і Алеся Міхалевіча, і — голас за кадрам дрыжыць! — паказваецца відэа з футбольнага матчу паміж Беларуссю і Украінай, калі і хатнія і гасцявыя трыбуны скандуюць «Героям слава!».

У перадачы ўзгадваюць нават фестываль «Басовішча», прычым кажуць, што не могуць даць у эфір ніводнага фрагменту таго, што гучыць на сцэне, «настолькі гэта абразліва» для Расіі. Карацей, так смешна, што нават ужо не смешна.

Напрыклад, сцвярджаецца, што ў Беларусі ёсць падзел на Захад і Усход, аналагічны з украінскім. А «эксперты», сярод якіх рэй вядзе Суздальцаў, паведамляюць, што беларусам усё роўна да каго далучацца, абы было выгадна.

Частка, прысвечаная Лукашэнку (канечне, куды ж без яго) складаецца з узаемавыключальных параграфаў. То беларускі кіраўнік абвінавачваецца ў тым, што «на працягу ўсіх 20 гадоў пастаянна патрабуе ад Расіі разнастайных саступак, але пры гэтым ен так і не прызнаў незалежнасці Паўдневай Асетыі і Абхазіі». То ён называецца самым верным расейскім саюзнікам. Таксама Лукашэнку ўзгадалі яго выказванні пра «галубых», і нават зласліва прайшліся па тым факце, што ён паўсюль возіць з сабой малодшага сына.

У фінале, канечне, гучыць мараль: «Небяспечна не тое, што ЗША ўжо падрыхтавалі некалькі мільярдаў для новай рэвалюцыі, а ў тым, што падтрымаць беспарадкі гатовыя многія простыя беларусы. Згодна з апытаннямі, каля паловы беларусаў мараць аб саюзе з Еўропай, то бок аб тым, чаго хоча для сябе Украіна».

Насамрэч, пасля прагляду гэтага «шэдэўру», складваецца ўражанне, што аўтары яшчэ не вырашылі, як ставіцца да Беларусі ў цэлым. Аднак перадача цудоўна ўпісваецца ў папулярную сёння ў Расіі канцэпцыю «паўсюль ворагі» – маўляў, беларусы, хоць і жывуць на нашыя крэдыты, аднак, бач ты, не вельмі нас і любяць! Да інфармацыйнага цкавання Беларусі расейскія СМІ не проста гатовыя, а добра падрыхтаваныя. Пытанне толькі ў загадзе.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Инаугурация Лукашенко

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото носит иллюстративный характер/ Фото: user-sya-ken.com
Фото иллюстрационное МЧС
Фото minpriroda.gov.by

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x