21 января 2021, четверг20:26

Культура

“Альтанка” стала Народнай

20 декабря 2017, 15:09

Карэспандэнт Медиа-Полеья сустрэлася з удзельнікамі калектыву і даведалася пра сакрэты поспеху творчага клуба.

Клуб “Альтанка” пачаў сваю дзейнасць у 2007 годзе на базе раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра пад кіраўніцтвам Ніны Лісавец. А ўзнік ён з гумарыстычнага клуба “Пёстрая сорока” (яго стваральнік – Валянцін Іўковіч). Назва “Альтанка” спачатку была рускамоўным словам “Беседка” і так зваўся клуб, аднак сябра клуба Галіна Гашчук прапанавала выкарыстоўваць у якасці назвы менавіта “Альтанку”. Удзельнікам прапанова спадабалася і клуб стаў “Альтанкай”.

Удзельнікі клуба “Альтанка”

Паступова калектыў ператварыўся ў творчы клуб. Як адзначыла дырэктар Столінскай раённай клубнай сістэмы Алена Дубойская, дзейнічае на спалучэнні розных накірункаў мастацтва, выстапае не толькі на раённых, але і на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, святах і конкурсах.

Вось так робяць “альтанкаўцы” перад кожным сваім выступленнем

Клуб “Альтанка” стаў ініцыятарам і арганізатарам першага ў Беларусі свята журавін. Кіраўнік клуба Ніна Лісавец у конкурсе аўтарскіх сцэнарыяў, арганізаваным рэдакцыяй газеты “Культура”, атрымала першае месца за сцэнарый свята “Журавін”. Пасля гэтага поспеху ўдзельнікі творчага клуба “Альтанка” рэалізавалі свята ў вёсцы Альманы – і яно стала традыцыйным.

Удзельнікі “Альтанкі” выступаюць на свяце “Журавін”

Сёння клуб налічвае дзевяць удзельнікаў. І хоць яны жывуць у розных населеных пунктах, працуюць у розных месцах, “Альтанка” яднае іх у творчасці.

Злева направа Юля Мацукевіч, Ніна Лісавец, Таццяна Цупа і Наталля Лісавец

– Калі ты ў дэкрэтным адпачынку разам з двума маленькімі дзеткамі, то магчымасць прыняць удзел у нейкай праграме, што арганізуе клуб, – цудоўны рэлакс, – кажа Юля Мацукевіч, мама двух маленькіх дзетак, самы малады ўдзельнік клуба.    

Думку Юлі падтрымлівае Таццяна Цупа, загадчык аўтаклуба, якая зазначае, што ў “Альтанцы”, у адрозненне ад іншых калектываў, смела можна рэалізоўваць творчыя задумы, выкарыстоўваючы ўсе свае магчымасці, не маючы пры гэтым ніякіх перашкод.

Таццяна Цупа, Руслан Храпіцкі і Таццяна Кулак

Таццяна Кулак у ролі Купалінкі на купальскім свяце

Дырэктар Манькавіцкага СДК Васіль Яхнавец і Юля Мацукевіч – брат і сястра, якія цяпер, як і ў дзіцячыя гады, калі рэпетыравалі дома школьныя пастаноўкі, сёння разам рыхтуюцца да святаў, што ладзіць клуб. Дзе б ні выступалі “альтанкаўцы”, Васіля Яхнаўца з Манькавічаў пазнаюць усе артысты: ён адзін з нямногіх, хто вельмі гучна, не саромячыся і не звяртаючы ўвагі ні на каго, пры любых абставінах паўтарае сваю ролю за кулісамі.

Выступае Васіль Яхнавец

Танцуюць Аляксандр Лісавец і Ганна Чмуневіч

Аляксандр Лісавец працуе настаўнікам у Столінскай дзіцячай школе мастацтваў. У калектыве ён, як і Ганна Чмуневіч, адказвае за “танцавальны” бок мерапрыемстваў.

Удзельнікі “Альтанкі” разам пішуць сцэнарыі, рыхтуюць касцюмы для выступленняў: кожнаму выхаду на сцэну надаюць шмат увагі. Аднак, здараюцца і каламбуры: то нехта ад хвалявання словы забудзе, то на выхад затрымаецца. Тады на дапамогу прыходзіць кемлівасць калег, і глядач нават не заўважае экспромту, які толькі што перад ім разгарнуўся.

– Асноўны накірунак дзейнасці клуба – арганізацыя мерапрыемстваў, а таксама супрацоўніцтва з іншымі калектывамі, – адзначае кіраўнік “Альтанкі” Ніна Лісавец. –  Калі гаварыць пра тое, што для мяне значыць наш калектыў, то з упэўненасцю кажу – гэта адзін з яркіх агеньчыкаў радасці і цяпла сярод шэрай будзёнасці. А атрыманне ганаровага звання “народны” – гэта ацэнка нашай працы і добры штуршок рухацца далей.

Ніна Лісавец (першая справа) у ролі князёўны на свяце ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі

 

Рэдакцыя Медиа-Полесья віншуе ўздзельнікаў клуба “Альтанка” з атрыманнем звання “народны” і жадае кожнаму здароўя і невычэрпнай крыніцы нахтнення. 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение пинчан о ВНС

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото: УВД Брестского облисполкома
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Скриншот из видео
Фото используется в качестве иллюстрации, 9111.ru
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Волонтёры БОКК
Фото: скрин ТК

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x