4 марта 2024, понедельник13:42

Экономика

Амерыканцы будуць прасоўваць беларускае мяса на сусветныя рынкі

27 февраля 2015, 10:41

Гаворка ідзе пра сумесную вытворчасць па перапрацоўцы элітных гатункаў ялавічыны і продаж прадукцыі за мяжу.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання правяло перамовы з кіраўніком амерыканскай групы кампаній “Растэлі” Энтані Растэлі. Абмяркоўваліся пытанн6і паставак беларускай ялавічыны на сусветныя рынкі. Паводле інфармацыі ведамства, якую перадае БелаПАН, перамовы праходзілі ў штаб-кватэры “Растэлі” ў Нью-Джэрсі пры садзеянні амбасады Беларусі ў ЗША.

Гэтая група кампаній з’яўляецца адным з найбуйнейшых перапрацоўшчыкаў ялавічыны. У яе актыве чатыры мясаперапрацоўчых заводы і гандлёва-лагістычны комплекс з гадавым аб’ёмам вытворчасці болей за 1,2 мільярда долараў. “Растэлі” пастаўляе сваю прадукцыю ў 80 краінаў і ў асноўным арыентуецца на ЗША, Бліжні Усход, Паўночную Афрыку і Еўрасаюз.

Тры месяцы таму амерыканцы заключылі дамову з Гродзенскім мясакамбінатам, якая дазволіць прасоўваць беларускую ялавічыну на рынкі трэціх краін. За кароткі тэрмін прадпрыемства распрацавала новыя віды прадукцыі з ялавічыны спецыяльна для выхаду на замежныя рынкі.

Сёлета ў сакавіку Гродзенскі мясакамбінат наведаюць прадстаўнікі арабскіх эміратаў і кампаніі “Растэлі”. Па выніках аўдыту прымуць рашэнне аб допуску беларускай прадукцыі на рынак Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і ўвогуле Бліжняга Усходу.


Все регионы

Снимок носит иллюстративный характер
Фото: Пинский горисполком
Фото: 64.mchs.gov.ru
Фото: пресс-служба правительства
Фото: ТГ Пинский горисполком
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Коммуникационное агентство PR Vision
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com

В стране и мире

Source photo Person Holding Silver Bitcoin Coin · Free Stock Photo (pexels.com)
Ирина Максимович. Фота: страница в инстаграме
Владимир Лабкович, Валентин Стефанович и Алесь Беляцкий
Геннадий Казакевич. Скриншот эфира СТВ
Анна Гайдаржи с сыном Тимофеем, мужем и дочерью
Фото иллюстрационное

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя