2 декабря 2020, среда13:13

Культура

Амэрыканец прабяжыць 230 км зь Менску да Кажан-Гарадка. Каб пабачыць радзіму свайго дзеда

26 февраля 2019, 11:40

Джарэд Голдман (Jared Goldman) нарадзіўся і выраc у амэрыканскім Сэнт-Луісе, штат Мізуры; апошнія 18 гадоў жыве ў Бэрліне. Гэтым летам ён зьбіраецца прыехаць у Беларусь, каб прабегчы 230 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадка ў Лунінецкім раёне.

З гэтага палескага мястэчка на пачатку ХХ стагодзьдзя эміграваў у ЗША ягоны дзед Гэцке.

Замест вучобы працаваў на кухні, падарожнічаў, зьехаў з Амэрыкі

 

Джарэд Голдман са сваімі бацькамі, бабкай і дзедам, які ў дзяцінстве пераехаў у ЗША зь Беларусі

У 1910 годзе Гэцке Бірнбэйф (Hetzke Birenbeif), жыхар палескага мястэчка Кажан-Гарадок, прыехаў у ЗША. Праз тры гады ён прывёз у Амэрыку сваю жонку Шайндл (Schaindel Aronson) і сына Морыса. У Новым Сьвеце яны памянялі свае імёны і прозьвішчы, сталі называцца Гары і Джэні Голдман.

«Але магло так здарыцца, што не яны самі зьмянілі свае імёны», — кажа Джарэд.

Усе нашчадкі Голдманаў жылі ў Сэнт-Луісе. Больш як за сто гадоў ніхто зь іх ня быў у Беларусі.

«Мой бацька, які памятае свайго дзеда, не прыгадвае, каб у сям’і калі размаўлялі пра Беларусь», — кажа Джарэд.

Бацька Джарэда побач з фатаграфіямі сваіх продкаў зь Беларусі

Джарэд вырас у Сэнт-Луісе, на сваім шляху ва ўнівэрсытэт ён «разгубіўся» і вырашыў не атрымліваць вышэйшай адукацыі. Колькі часу ён падарожнічаў па Амэрыцы, пакуль не знайшоў працу на прыватным элітным цягніку American Orient Express.

«Гэта быў пяцізоркавы гатэль на колах для багатых падарожнікаў, якія настальгуюць па падарожжах на цягніках», — кажа Джарэд.

Тры гады ён працаваў на кухні ў гэтым цягніку. Так ён зьбіраў грошы, бо на цягніку іх не было на што траціць. Потым пайшоў на працу ў офісе American Orient Express — адказваў за закупкі, бо добра разьбіраўся ў лягістыцы.

«Я пайшоў з кампаніі, бо быў усё яшчэ маладым, але не адчуваў выкліку на працы, — кажа Джарэд. — Я вырашыў паехаць у Эўропу, каб цэлы год вандраваць з адным заплечнікам».

Прадзед і дзед Джарэда ў першыя гады пасьля пераезду ў ЗША. Фота каля іхнай крамы абутку ў Іст-Сэнт-Луісе

Джарэду было 24 гады, калі ў сваім падарожжы ён трапіў у Бэрлін. Горад яго ўразіў, і амэрыканец вырашыў там застацца. Джарэд кажа, у той час Бэрлін быў усё яшчэ «нетрывіяльны».

Кінуў піць і заняўся бегам

Джарэд (зьлева) са сваім сябрам пасьля ультрамаратону ў Бэрліне

Амэрыканец прыпыніўся ў адным з трох гостэлаў, якія былі ў Бэрліне ў той час. Пазнаёміўся зь ягоным гаспадаром і застаўся там працаваць. Кампанія расла, і Джарэд пачаў кіраваць сеткай, куды ўваходзілі бары, рэстарацыі, гостэл і гатэль. Там ён правёў 17 гадоў.

«Я пасталеў і зразумеў, што не хачу працаваць каля алькаголю. Я вёў жыцьцё рок-н-рольшчыка, і нічога добрага гэта не прыносіла».

Джарэд кінуў піць. А перад гэтым адкрыў для сябе бег. Штогод ён назіраў за ўдзельнікамі Бэрлінскага маратону. Спартоўцы натхнялі яго. Сам ён пачаў з 10-кілямэтровага забегу.

За апошнія два гады ён прабег два афіцыйныя маратоны ў Нямеччыне, а таксама некалькі паўмаратонаў у ЗША, Віетнаме і Камбоджы. У 2017 годзе ён прабег «ультрамаратон» — 60-кілямэтровы забег уздоўж былога Бэрлінскага муру.

Бег стаў часткай ягонага жыцьця. Джарэд кажа, што нават у вандроўках ён бегае.

«Мне падабаецца бегаць паўсюль, куды я прыяжджаю. Гэта добры спосаб пабачыць новыя мясьціны», — кажа Джарэд.

«Хачу даведацца пра месца, адкуль я паходжу»

Першы паўмаратон у ЗША Джарэд прабег у родным Сэнт-Луісе

​Летась Джарэд сышоў з працы, каб высьветліць для сябе, чым далей займацца ў жыцьці.

«Я вырашыў, што мне патрэбны выклікі. І бег павінен быць часткай таго, чым я займаюся. Я дагэтуль шукаю ідэальную кар’еру, каб сумяшчаць працу зь бегам», — кажа Джарэд.

Так у яго нарадзілася ідэя прабегчы празь Беларусь. Па словах Джарэда, пакуль ён толькі распрацоўвае плян. Агулам хацеў бы прабегчы 230 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадка за два тыдні. Думае прабягаць па 25-30 кілямэтраў за дзень.

«Я хачу больш даведацца пра месца, адкуль я паходжу, — кажа Джарэд. — Таксама спадзяюся, што мне давядзецца пераадольваць пэўныя фізычныя выпрабаваньні. Так я больш даведаюся пра сябе і пра свае здольнасьці».

Ён пачаў трэнавацца да забегу празь Беларусь. Штотыдзень прабягае па 70 кілямэтраў. З пачатку году Джарэд ужо прабег пяцьсот кілямэтраў.

Джарэд праклаў маршрут так, каб ня бегчы па дарогах з інтэнсіўным трафікам. Яго папярэдзілі пра магчымыя цяжкасьці ў Беларусі. Па-першае, узбочыны тут не такія шырокія, каб можна было бясьпечна бегчы. Па-другое, кіроўцы не прызвычаіліся да бегуноў на дарогах.

«Спадзяюся, на негалоўных трасах будзе менш трафіку. І я б хацеў падымацца як мага раней, калі на дарогах зусім мала машын. Да таго ж у гэты час на двары сьвяжэй», — кажа ён.

Шукае беларусаў, якія хацелі б далучыцца да забегу ў Кажан-Гарадок

У дзяцінстве Джарэд не задумваўся пра паходжаньне сваіх дзядоў. Ён вырас у звычайнай амэрыканскай сям’і. А сёлета стане першым са сваякоў, хто наведае Беларусь больш як за сто гадоў пасьля эміграцыі сваіх прадзедаў.

«Калі я вырас, мне стала цікава, хто я. І я пачаў высьвятляць, кім былі бацькі маіх бацькоў», — кажа Джарэд.

Джарэд шукае мясцовых людзей, каму было б цікава далучыцца да забегу. А ў ідэале і дапамагчы яму арганізаваць свой праект. Найлепш раіць зьвязвацца праз instagram ці twitter.

У Кажан-Гарадку Джарэд зьбіраецца правесьці пару дзён. Калі магчыма, хацеў бы знайсьці хоць якую інфармацыю пра сваіх продкаў — як мінімум пацьвердзіць, што яны менавіта адсюль.

Таксама ён шукае кантактаў з дабрачыннымі арганізацыямі, якія працуюць з пацярпелымі ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

«Было б добра, каб маім забегам можна было сабраць грошы для людзей і супольнасьцяў, якім патрэбна дапамога», — сказаў Джарэд.

Папярэдне ён думае прыехаць у Беларусь у жніўні. Сярод іншага ён зьбіраецца таксама паведаміць беларускай амбасадзе ў Бэрліне, «каб ня стаць сюрпрызам для ўладаў».

З гісторыі

Кажан-Гарадок — даўняе мястэчка на Палесьсі. Месьціцца за 20 км ад Лунінца. Упершыню згадваецца ў 1493 годзе. Згодна зь перапісам насельніцтва 1897 году, у Кажан-Гарадку жылі 3,9 тысячы чалавек. Сярод іх 1,6 тысячы габрэяў. У той час у горадзе была адна сынагога і два малітоўныя юдэйскія дамы.

Сёньня Кажан-Гарадок — цэнтар сельсавету. Тут жыве 1,7 тысячы чалавек. Сярод архітэктурных славутасьцяў — драўляная царква пачатку ХІХ ст.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: bobr.by
Дмитрий Черноокий демонстрирует работы своих дочерей-школьниц
Дина Грушевская со своим творением
Фото Пинского райисполкома из ВК
Фото из архива МП
Фото иллюстративное из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x