28 марта 2024, четверг22:07

Общество

Апазіцыя Бірмы перамагае амаль ва ўсіх акругах на першых свабодных выбарах

9 ноября 2015, 10:24

Паводле папярэдніх звестак, Нацыянальная ліга за дэмакратыю здабудзе 70% месцаў у парламенце Бірмы. Першыя за 25 гадоў свабодныя выбары ў Бірме, вядомай яшчэ як М’янма, адбыліся ў нядзелю. Партыя салідарнасці — аналаг беларускай арганізацыі «Белая Русь» — атрымае толькі 5% мандатаў. Але дыктатура стварыла такую канстытуцыю, згодна з якой атрымае яшчэ 25% мандатаў, зарэзерваваных для […]

Паводле папярэдніх звестак, Нацыянальная ліга за дэмакратыю здабудзе 70% месцаў у парламенце Бірмы. Першыя за 25 гадоў свабодныя выбары ў Бірме, вядомай яшчэ як М’янма, адбыліся ў нядзелю.

Партыя салідарнасці — аналаг беларускай арганізацыі «Белая Русь» — атрымае толькі 5% мандатаў. Але дыктатура стварыла такую канстытуцыю, згодна з якой атрымае яшчэ 25% мандатаў, зарэзерваваных для арміі. Для змены канстытуцыі патрэбны 75% + адзін голас.

Як мяркуецца, новым прэм’ер-міністрам краіны можа стаць гістарычны лідар бірманскай апазіцыі, нобелеўская лаўрэатка Аўнг Сан Су Чжы.

Апошні раз свабодныя выбары праходзілі ў 1990 годзе. Нацыянальная ліга за дэмакратыю Аўнг Сан Су Чжы перамагла і тады, але ў адказ дыктатарскія ўлады краіны разагналі парламент і зняволілі Су Чжы.

Дыктатура давяла краіну да крайняй галечы. Бірма адстала ў развіцці ад суседніх Тайланда і Малайзіі, хоць мае вялікія прыродныя рэсурсы.

Аўнг Сан Су Чжы (лацінічнае напісанне яе імені Aung San Suu Kyi) — дачка забітага путчыстамі першага прэзідэнта краіны і лідар руху за грамадзянская правы.

Дыктатуру ў краіне ажыццяўляюцць вайскоўцы, яна доўжыцца ўжо больш за 50 гадоў. Яны прынялі такую канстытуцыю, згодна з якой прэзідэнтам краіны не можа стаць той, у каго ёсць блізкія сваякі грамадзяне іншых дзяржаў. А ў 70-гадовай Су Чжы нябожчык муж быў брытанцам, а дзеці жывуць у Канадзе.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя