2 декабря 2020, среда08:44

Общество

Апазіцыя кліча на сход у цэнтры Мінска супраць расійскай авіябазы

23 сентября 2015, 17:26

Прадстаўнікі апазіцыйных партый і шэрагу грамадскіх арганізацый заклікалі беларусаў на сход супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай вайсковай базы. Сход запланаваны на 4 кастрычніка.

«Дамова аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай вайсковай базы можа быць падпісаная ў бліжэйшым часе. Гэта згубны крок, які можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне», — сказана ў заяве над назвай «За Беларусь без чужых вайсковых базаў».

Заяву падпісалі былыя кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі рух» Вацлаў Арэшка.

Далучыцца да заявы далі згоду таксама сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец і актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту», прадстаўнікі беларускай жаночай партыі «Надзея».

Падпісанты заявы лічаць, што размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі іншаземнай вайсковай базы супярэчыць 18 артыкула Канстытуцыі Беларусі, паводле якой Беларусь імкнецца да нейтралітэту. Паводле аўтараў ініцыятывы, Аляксандр Лукашэнка «не з’яўляецца легітымным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, не мае права падпісваць дакументы і прымаць рашэнні, якія вызначаюць лёс беларускага народу».

Народны сход супраць расійскай вайсковай базы прапанавана правесьці ў рамках выбарчай кампаніі 4 кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды а 17-й гадзіне.

Паводле падпісантаў, тэкст заявы «За Беларусь без чужых вайсковых базаў» будзе змешчаны ў інтэрнэце і дасланы ў дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку ў Мінабароны і Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото Пинского райисполкома из ВК
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное, webinfo.kz
Фото Брестского ОУ МЧС
Андрей Карбовский / Фото: instagram.com
Фото evo-rus.com

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x