29 октября 2020, четверг08:08

Культура

Багач прайшоў па Вязынцы

22 сентября 2014, 1:09

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства зладзіла народнае свята Багач у літаратурным музеі Янкі Купалы, што ў Вязынцы.

Некалькі сотняў чалавек сталі не проста гледачамі, але і ўдзельнікамі старажытнага абраду на восеньскім фэсце. Свята Багач прымеркавана ў народным календары да заканчэння збору ўраджаю. У лубок збіралася жыта з усёй вёскі па жмені, устаўлялася i запальвалася свечка, якая сімвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы пры ўдзеле ўсіх жыхароў. Прыняць удзел у зборы жыта ў Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым. Так і на фэсце ў Вязынцы: кожны жадаючы мог насыпаць жыта ў лубок, забяспечыўшы сабе дабрабыт у наступным годзе.

Акрамя самой традыцыі арганізатары свята падрыхтавалі багатую праграму: наведвальнікі фэста маглі выканаць народныя танцы, пачаставацца беларускiмi прысмакамі, паслухаць лекцыі ды майстар-класы, наведаць кірмаш рамёстваў ды проста адпачыць на вольным паветры.


Пра Багач:
“Багач, што ўсяго багата. Гаспадар падлічвае свае скарбы: што сабраў з поля, што ў агародзі вырасла”.
Ганаэфа Маркевіч, 1935 г. н., вёска Збрашкі, Шчучынскі раён. 

“Бабіна лета бывае, калі Багач. Тады цяплей і павуцьцё сьцелецца”.
Вера Дашко, 1932 г. н., вёска Касцяшы, Уздзенскі раён.

“Багач называўся таго, што восень багатая, што дары даў Бог”.
Анастасія Шыдло, 1921 г. н., вёска Галаўныя Ляды, Бярэзінскі раён.
Аўтар: Вадзім Заміроўскі

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное, forum.zr.ru
Лисички, квашения, мёд, орехи, фасоль...
Снимок носит иллюстративный характер

Новости компаний

В стране и мире

Елена Бохан / Фото: nashaniva.by
Фото: Sputnik Молдова
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: nashaniva.by
Фото Надежды Бужан
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото: Пул Первого

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x