18 января 2021, понедельник08:00

Экономика

Беларускія банкі масава аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі па рублёвых картках

26 января 2015, 22:21

Беларускія банкі масава аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі па картках, выпушчаных да рахункаў у беларускіх рублях.

Так, праўленне ЗАТ «МТБанк» прыняло рашэнне аб павелічэнні лімітаў пры выкарыстанні рублёвых банкаўскіх картак за мяжой. З 26 студзеня трымальнікі такіх картак змогуць разлічвацца за пакупкі і паслугі на суму, эквівалентную Br7,5 млн у дзень. Гэта ж датычыцца і аперацый з замежнымі інтэрнэт-магазінамі. Акрамя таго, праўленнем банка павялічаны тыднёвы ліміт па разліку рублёвай карткай за мяжой, роўны Br30 млн. Ліміт на зняцце наяўных сродкаў з рублёвых картак за мяжой устаноўлены ў памеры, эквівалентным Br4,5 млн у дзень і Br15 млн у тыдзень.

Банк ВТБ з 27 студзеня павялічвае ліміт на ажыццяўленне замежных валютна-абменных аперацый па рублёвых картках Visa. Сутачны ліміт, які раней складаў 300 еўра, устаноўлены ў памеры 500 еўра (па аперацыях у іншых валютах — у эквіваленце). Даступны аперацыі аплаты тавараў, паслуг і зняцця наяўных сродкаў у валюце, праінфармавалі ў банку, удакладніўшы, што зняцце наяўных у расійскіх рублях не магчыма.

ААТ «Банк Масква-Мінск» таксама аднавіла валютна-абменныя аперацыі пры выкарыстанні картак банка, выпушчаных да рахункаў у беларускіх рублях.

Некаторыя беларускія банкі (Белаграпрамбанк, БПБ-Ашчадбанк, Альфа-банк) раней знялі частку абмежаванняў па безнаяўных валютна-абменных аперацыях.

Абмежаванні былі ўведзены банкамі ў снежні мінулага года з-за нестабільнасці на фінансава-эканамічным рынку краіны.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Микрозелень. Бизнес в квартире

Фото использовано в качестве иллюстрации
Игорь Киктенко. Фото с сайта pcp.by
София Садюкович, Иванна Кисель, Виолетта Анапреенко, Дарья Лобко. Фото с сайта конкурса

Новости компаний

В стране и мире

Фото: pravda.com.ua
Виктор Бабарико / Фото: belinvest.by
Валерий Остринский. Фото: nn.by
Фото: aa.com.tr
Фото: Reuters
Катерина Андреева, Дарья Чульцова
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.by

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x