29 марта 2024, пятница16:00

Культура

Беларускія слоўцы, віктарына і кінахіт па-беларуску

21 февраля 2019, 19:46

Дзень роднай мовы адзначылі шкаляры з Аснежыцаў.

21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У розных краінах у гэты дзень адбываюцца розныя імпрэзы, на якіх тлумачыцца, чаму важна захоўваць моўную разнастайнась і берагчы родную мову.

Выступаюць дзяўчынкі з аснежыцкага Цэнтра культуры

 Вершыкі па-беларуску

Падобнае мерапрыемства прайшло і ў аграгарадку Аснежыцы, што пад Пінскам. Там у мясцовым Цэнтры культуры і адпачынку для вучняў Аснежыцкай сярэдняй школы зладзілі цікавю падзею. Спачатку перад шкалярамі 4-7 класаў выступілі дзяўчынкі з творчых калектываў цэнтра, яны распавялі, як важна быць беларусам і берагчы матчыну мову, чыталі верші і спявалі.

Міхась Сярэдзіч: - Беларусам быць крута

 Аляксей Наздрын пачынае віктарыну

Потым настала чарга пінскіх хлопцаў, якія завіталі ў Аснежыцы ў госці. Прадпрымальнік Міхась Сярэдзіч і каваль Аляксей Наздрын правялі беларускамоўную віктарыну. У ёй з задавальненнем прынялі ўдзел дзеткі, яны чыталі вершы, загадвалі беларускія слоўцы і называлі па-беларуску розныя прадметы побыту. Самыя актыўныя атрымалі падарункі ад пінскіх гасцей.

Дзеткі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне

Падарункі – самым актыўным

Пасля віктарыны школьнікам паказалі камедыйны фільм «Прыгоды Падынгтона», агучаны па-беларуску.

 


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя