26 ноября 2020, четверг01:16

Общество

Бібліятэкі, дзе галоўны госць – чытач

17 сентября 2015, 15:04

“Хто сёння ідзе ў бібліятэку? Што выбірае чытач? Як ён выглядае?” – з такімі пытаннямі карэспандэнт Медыя-Палесся звярнулася да галоўнага бібліятэкара Століншчыны – дырэктара Столінскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людмілы Іванаўны Неўдах.

“Не скажу, што людзі вельмі спяшаюцца ў бібліятэку, але і скардзіцца на чытача не буду. Сыходзячы з таго, што да нас прыходзяць і дзеці, і моладзь, і дарослыя, вывад атрымліваецца такі: бібліятэкі і сёння патрэбны людзям, – кажа Людміла Неўдах. – Канечне, састаў карыстальнікаў бібліятэк цяпер змяніўся: шмат інфармацыі зараз знаходзяць цераз інтэрнэт, не выходзячы з дому. Тым не менш, многія ідуць і ў у бібліятэку. Раней, заходзіш у чытальную залу, а там і месца вольнага няма, каб сесці. Дык тады бібліятэкары стулы падносілі з другіх аддзелаў. Зараз усё не так”. 

Сёння бібліятэкі Століншчыны наведваюць звыш 28.000 карыстальнікаў. Значную частку сярод іх, а гэта 11.320 чалавек, складаюць дзеці і падлеткі. З Людмілай Іванаўнай мы паспрабавалі ахарактарызаваць сярэднестатыстычнага чытача Століншчыны. “Хто наш чытач? Той, хто мае вольны час. У пераважнасці гэта людзі, якія не працуююць, людзі пажылога ўзросту, пенсіянеры. Моладзі менш, але шмат дзяцей”, – кажа Людміла Неўдах.

Першы чытач – дзіця, хлопчык ці дзяўчынка, год так дзевяці-трынаццаці. Гэты чытач выбірае дзіцячую літаратуру: кнігі ці часопісы з яркімі і каляровымі ілюстрацыямі. Ён можа прыходзіць нават два разы на дзень, асабліва ў час канікул: забяжыць зранку, возьме кніжачку, за дзень яе перагледзіць, перачытае, а потым увечары прыбягае і мяняе на іншую. Тып тэмпераменту ў гэтага чытача самы розны, часта – змешаны: ад шустрага сангвініка да разважлівага меланхоліка. Гэты чытач любіць, калі бібліятэкар бачыць, што ён чытае кнігі, хваліць яго. З задавальненнем ён прымае ўдзел у мерапрыемствах, што ладзяцца ў бібліятэцы. Як кажуць бібліятэкары, гэтая катэгорыя чытачоў – “самая адданая”. Дарэчы, на базе бібліятэк Століншчыны створаны і працуюць 28 аматарскіх аб’яднанняў для дзяцей. Сярод іх – літаратурна-паэтычныя гурткі, лялечныя гурткі, клубы сямейнага чытання.

Будынак дзіцячай біблятэкі ў Століне

Другі чытач – намнога старэйшы. Яму прыкладна 55-65 гадоў. У большасці гэта жанчына, якая цікавіцца кулінарыяй, рукадзеллем, любіць іншым разам пачытаць пра каханне ці бавіць час за лёгкім дэтэктывам.

Трэці тып чытача меншы ў параўнанні з першым і другім, але таксама выдзяляецца ў асобную групу. Гэта людзі, якія вучацца. Яны прыходзяць за патрэбнай ім для выканання заданняў літаратурай ці карыстаюцца платнай паслугай бібліятэкі па падборы літаратуры па абранай тэме, напрыклад, для напісання рэферата. У гэтага чытача мала часу, каб сядзець у бібліятэцы. Ён хоча атрымаць патрэбную літаратуру як мага хутчэй.

Яшчэ ў горадзе і ў вёсцы ёсць чытачы, але іх намнога менш, чым папярэдніх, якія па стане здароўя не могуць дабрацца да бібліятэкі. Яны па тэлефоне робяць заказ на выданні і бібліятэкары прыносяць ім кнігі дамоў.

У вёсцы, як і ў горадзе, ёсць яшчэ такія чытачы: людзі, што нідзе не працуюць і злоўжываюць спіртнымі напоямі. Яны вельмі частыя і добрасумленныя чытачы. З імі вельмі цікава гутарыць, яны начытаныя, шмат ведаюць. Адразу і не скажаш, што ў такога чалавека сур’ёзныя праблемы з алкаголем. Ды і кнігі яны вяртаюць у бібліятэку своечасова.   

СПРАВКА “МП”

Столінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ўключае ў сябе 50 бібліятэк. 17 населеных пунктаў абслугоўвае аўтобус, што прывозіць кнігі да чытачоў. У фондах бібліятэк налічваецца больш за 531.000 друкаваных дакументаў. У бягучым годзе фонд павялічыўся на 23.107 экзэмпляраў дакументаў, сярод якіх 7.684 – кнігі, 13.294 – газеты і часопісы, 228 – электронныя выданні. 33 бібліятэкі раёна абсталяваны камп’ютарнай тэхнікай, у 21 ёсць інтэрнэт і працуе электронная пошта.

“Бібліятэка, асабліва ў вёсцы, – гэта астравок асветы, чалавечых зносін, – адзначае дырэктар Столінскай РЦБС. – Людзі прыходзяць у бібліятэку не толькі, каб узяць нешта пачытаць, ім хочацца пагутарыць, асабліва тым, хто жыве адзін. А біблятэкар тут павінен быць не толькі добрым знаўцам сваёй справы, але і чуйным псіхолагам”. Напрыклад, у гарадскія бібліятэкі, дзе працуюць некалькі бібліятэкараў, некаторыя чытачы ідуць да канкрэтнага бібліятэкара, спецыяльна выбіраюць час, калі той працуе, каб не проста ўзяць кнігу, а падзяліцца нечым сваім, быць пачутым. У вёсцы бібліятэкар, наогул, як кніганоша. Часта ён сам прапаноўвае людзям нейкія выданні пачытаць і сам прыносіць іх дамоў чытачам.

“Мы існуем для людзей. Таму галоўнае, каб чытач кожны раз выходзіў з бібліятэкі задаволены. Чытаць сёння ёсць каму, і мы вельмі рады гэтаму, – адзначыла Людміла Неўдах. – Таму я з аптымізмам гляджу на будучае бібліятэкі як інфармацыйнага цэнтра”.   

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: yandex.by
Фото: by.tribuna.com
Фото evo-rus.com
Фото иллюстрационное, futura-sciences.com

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x