5 декабря 2020, суббота01:06

Общество

Блогеру-«дармаеду» Максіму Філіповічу спачатку прысудзілі 13 сутак завочна, і толькі потым яго затрымаў АМАП

14 марта 2017, 6:16

Увечары Максіма затрымалі.

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 13 сакавіка былі асуджаныя Віктар Рубцоў і Максім Філіповіч. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3, які адбыўся ў Гомелі 19 лютага.

Віктар Рубцоў атрымаў 14 сутак арышту.

Максім Філіповіч — 13 сутак. Яго самога на судзе не было. Сувязі зь ім няма. 11 сакавіка падчас акцыі пратэсту ў Пінску Максіма Філіповіча спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным.

Увечары 13 сакавіка ён выйшаў на сувязь, паведаміўшы, што ў вёсцы яго бацькоў (в. Каранёўка, вул. Лясная, Гомельскі район) дзяжураць «ціхары».

Філіповіча затрымалі 13 сакавіка каля 21.00. Ён знаходзіўся ў вёсцы Каранёўка Гомельскага раёна. Мужчыну затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа, яго даставяць у СІЗА на вул. Міжгародняя, распавёў TUT.BY прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка. У бліжэйшы час плануецца арганізаваць візіт адваката.

Разгляд аналагічных пратаколаў у дачыненні да яшчэ некалькіх гомельскіх актывістаў плануецца 17 сакавіка.

11 сакавіка Філіповіч здымаў акцыю пратэсту ў Пінску (Брэсцкая вобласць). Блогера спрабавалі затрымаць невядомыя, але за яго заступіліся ўдзельнікі мерапрыемства.

33-гадовы блогер з Гомеля Максім Філіповіч стаў вядомы пасля актыўнага асуджэння «дармаедскага» дэкрэта № 3, ахвярай якога стаў ён сам.

У Пінску жыхары горада правялі Філіповіча да вакзала, каб той пазбег затрымання.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото Пинского райисполкома из ВК
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива Василия Мацкевича
Фото иллюстрационное, fotokonkurs.ru
Фото иллюстрационное, pinterest.ru

Новости компаний

В стране и мире

Фото: gov.uk
Фото с сайта gilmore.ie
Фото: Александр Шичко, Прессбол
Фото иллюстрационное
Фото: elle.ru
Фото МИД Беларуси
Фото иллюстрационное

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x