25 ноября 2020, среда18:52

Запись

Цэнтр ганчарства ў вёсцы Гарадная, што на Століншчыне, адзначае сваё 10-годдзе

3 апреля 2013, 13:17

Свой другі юбілей адзначае Цэнтр ганчарства ў вёсцы Гарадная. 31 сакавіка споўнілася 10 год адзінаму на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Цэнтру ганчарства.

З гэтай нагоды 9 красавіка плануецца прыезд у вёску Гарадная вядомых на Беларусі ганчароў: Васіля Логвінава і Валерыя Марчука (г.Брэст), Сяргея Моўчана (г.Мінск), Віталя Шэпелевіча (г.Ганцавічы), Паўла Вялічка (г.Бабруйск). На працягу трох дзён майстры будуць глазурыраваць гліняныя вырабы, зробленыя ў час ІІІ Міжнароднага пленэра ганчароў, што прайшоў летам 2012 года ў Гарадной.

«Адметна, што Цэнтр ганчарства захаваўся да гэтага часу, – адзначыла загадчыца аддзела традыцыйнай культуры ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» Ларыса Мікалаеўна Быцко. – Ганчарная праца – гэта вельмі цяжкая праца, на жаль, не цікавая для сучаснай моладзі. Але тым не менш, Цэнтрам ганчарства вядзецца работа па прыцягненню маладога пакаленя да авалодання гэтым уменнем продкаў».

Акрамя таго, 11 красавіка ў Гарадной плануецца правядзенне юбілейнай вечарыны. «Рыхтуем фотаздымкі, якія распавядаюць гісторыю ганчарнай справы ў вёсцы, выставу гліняных вырабаў, музычныя віншаванні ад узорнага аматарскага аб’яднання прыхільнікаў фальклору  «Згадка» і многае іншае», – раскрыла некаторыя таямніцы юбілейнага мерапрыемства дырэктар раённага метадычнага цэнтра Алена Мікалаеўна Дубойская.

«Мы вельмі хвалюемся, рыхтуемся і з нецярпеннем чакаем гасцей на юбілей», – дадала дырэктар Цэнтра ганчарства Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото: by.tribuna.com
Фото evo-rus.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: cluber.com.ua
Фото со страницы Виктора Юшкевича в ВК
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива МП
Скриншот из видео

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x