21 октября 2021, четверг15:39

Общество

«Чалавек вялікай душы і таленту». Сустрэча да юбілею Шамякіна

2 февраля 2016, 8:35

У Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы на мерапрыемства, прысвечанае юбілею Івана Шамякіна, прыйшлі настаўнікі і вучні школ Століна і Рэчыцы.

Напярэдадні  ў сценах чытальнай залы работнікі бібліятэкі правялі літаратурную гадзіну “Кнігі, якія ацаніў увесь свет”.

Галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ  Ірына Навумчык распавяла прысутным пра асноўныя моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Бібліятэкар Таццяна Сімончык правяла падрабязны агляд твораў Івана Шамякіна, змешчаных ў фондзе бібліятэкі, якія варта прачытаць кожнаму. Затым вучням паказалі частку дакументальнага фільма “Сустрэчы ў БДУ. Іван Шамякін”.

ДАВЕДКА “МП”

Кнігі Івана Шамякіна «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Петраград — Брэст» і многія іншыя раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. 30 студзеня выдатнаму класіку нацыянальнай літаратуры споўнілася б 95 гадоў.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Людміла  Гмір правяла з прысутнымі літаратурную віктарыну па жыццю і творчасці Івана Шамякіна. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, а самы актыўны ўдзельнік атрымаў у падарунак кнігу.

Госці мерапрыемства мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю народнага пісьменніка, прадстаўленай на кніжнай выставе “Чалавек вялікай душы і таленту”, а таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.

Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Самые красивые женщины ХХ столетия

Фото использовано в качестве иллюстрации
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото иллюстрационное, am990formosa.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото из группы «Новая жизнь в обмен на крышечки»
Фото используется в качестве иллюстрации, pravmir.ru
Здание Плещицкой средней школы ждёт реконструкция
Фото с сайта hockey.by

Новости компаний

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: из открытых источников

Производителей продуктов уличили в завышении цен

Два юрлица-производителя продовольственных товаров оштрафованы на 529 тыс. рублей за нарушение ценового законодательства.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x