4 декабря 2021, суббота20:07

Общество

Чым не даспадобы расійскім прапагандыстам помнік Альгерду ў Віцебску?

20 ноября 2021, 17:09

Беларусь патрэбна Расіі. Як шчыт, як буферная зона... Сутнасць у тым, што беларусы павінны прыняць факт аб'яднання, утварэння так званай Саюзнай дзяржавы, як належнае. А для гэтага расійская прапаганда выкарыстоўвае ўсе магчымыя рычагі ўплыву, і ў першую чаргу, інфармацыйныя. Прарасійскія эксперты вырашылі перапісаць гісторыю Беларусі.

У 1998 годзе калектыў аўтараў Гродзенскага універсітэта выпусціў Вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі на беларускай мове. Кніга была разлічана на тых, хто паступае ў ВНУ, а таксама на тых, каго цікавіць гісторыя Радзімы. У прадмове аўтары адзначылі, што ва ўмовах рэалізацыі курсу на незалежнасць, нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народу асабліва ўзрастае роля вывучэння гісторыі, < … > павялічваецца неабходнасць у асэнсаванні гістарычнага шляху, пройдзенага Беларуссю.

Прайшло два дзесяцігоддзі і рыторыка памянялася. На парадку дня рашучыя крокі па стварэнні Саюзнай дзяржавы з Расіяй. І, на першы погляд, можа здацца, што ініцыятыва зыходзіць ад Лукашэнкі. Але тыя, хто разбіраецца ў палітыцы ці, як мінімум, сочыць за навінамі ў Расеі разумеюць, што ініцыятарам з’яўляецца Крэмль.

Але адкрыта заваёўваць Беларусь у Маскве не хочуць. Супраць беларусаў разгарнулі інфармацыйную вайну. Прарасійскія эксперты з зайздроснай сталасцю прыводзяць усе новыя аргументы для аб’яднання, спрабуючы паўплываць на грамадскую думку. Самыя заўзятыя не грэбуюць і ставяць пад сумненне гісторыю Беларусі.

На пачатку лістапада расійскі рэсурс «Фонд стратегической культуры» апублікаваў артыкул кандыдата гістарычных навук Аляксея Хацеева «Нужно ли воздвигать в Белоруссии памятники литовским князьям?». Магчыма, які-небудзь школьнік-троечнік ці турыст на «Славянскім базары» пацікавіліся б: хто такі Альгерд і чаму помнік яму паставілі ў Віцебску? Але аўтару артыкула, які скончыў гістфак БДУ, не ведаць такога. Выбачце. Але адказ просты – прарасійскія погляды аўтара. Для Масквы князь Альгерд, як костка ў горле. Нагадаем чаму?

Альгер быў сынам князя Гедыміна. У 1318 годзе ён вянчаўся з дачкой віцебскага князя — Марыяй Яраславаўнай. Пасля смерці цесця Альгерд становіцца князем Віцебскім, а ў 1345 годзе – вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ).

Падчас праўлення Альгерда, а гэта 32 года, тэрыторыя краіны павялічылася ўдвая. ВКЛ стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы. Па сутнасці Альгерд сабраў вакол Вільні тыя рускія землі, якія ў свой час былі аб’яднаны ва уладзіміравай Кіеўскай Русі.

У сувязі з фактычным падзелам у пачатку XIV стагоддзя Кіеўскай мітраполіі на царкву з цэнтрам у Маскве (у межах Маскоўскага княства) і праваслаўную царкву ў ВКЛ (Літоўская мітраполія, 1316), Полацкая, а з 1347 года і Тураўская епархіі ўвайшлі ў склад апошняй. У 1459 годзе адбылося канчатковае аддзяленне Кіева-Літоўскай мітраполіі ад Маскоўскай.

Альгерд вёў паспяховае супрацьстаянне з Масквой: у вайне 1368-1372 гадоў тройчы разбіваў Маскоўскую армію (1368, 1370, 1372) і двойчы — у 1368 і 1370 гадах асаджаў Крэмль.

Князь Альгерд, adukar.com
Князь Альгерд, adukar.com

«Абы Москва памятала, как копие свое Ольгерд крушил о браму московскую»

Хроніка літоўская і жамойцкая

Але аўтар артыкулу апускае гэтыя факты, і пераводзіць тэму ў іншае рэчышча: «На этих территориях литовские князья стали раздавать владения своим приближённым. Количество родовитой литовской знати было относительно невелико. Городельский привилей 1413 г. насчитывает 47 таких родов. Некоторые из них по своему земельному богатству значительно превосходили владения русских князей, присягнувших на верность князьям литовским». Вось што на самай справе турбуе аўтара. Гістарычная несправядлівасць, мала далі.

А ў завяршэнні і зусім задае галоўнае пытанне: Так што хацелі ўвекавечыць тыя, хто ўсталяваў помнік Альгерду ў Віцебску? Аб якім сумесным развіцці вяшчае сучасны вучэбны дапаможнік па беларускай гісторыі? Ці гэта падзяка за падпарадкаванне, даніну, перадачу зямлі іншародным вяльможам?

Мы вырашылі даведацца, так ці патрэбна ўзводзіць у Беларусі помнікі вялікім літоўскім князям?

Кандыдат гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзерновіч:

Князь Альгерд – вельмі важная фігура для Віцебска і для гісторыі ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Яго постаць можна інтэрпрэтаваць з некалькіх ракурсаў. Можна казаць пра яго як пра віцебскага князя, які ў выніку матрыманіяльных сувязей – шлюбу з князёўнай Марыяй, – як раз і стаў віцебскім князем. Княжанне Альгерда адзначана многімі пераўтварэннямі ў Віцебску. Гэты горад, практычна адзіны на тэрыторыі Беларусі, займеў мураваныя абарончыя сцены. Паводле храністаў XVI ст., Альгерд таксама пабудаваў у Віцебску дзве мураваныя царквы паводле «грэцкага ўзору».

Стаўшы ўжо вялікім князем літоўскім, Альгерд праводзіў актыўную знешнюю палітыку, выступаючы ў інтарэсах сваёй дзяржавы як на ўсходніх, так і на заходніх як межах. Але таксама часам выступаў на дапамогу суседзям, як, напрыклад, у 1341 г. адгукнуўся на просьбу Пскова дапамагчы абараніцца ад нападу лівонскіх немцаў. Несумненным дасягненнем Альгерда можна лічыць далучэнне да ВКЛ украінскіх зямель, што, адначасова, было іх вызваленнем з-пад мангольскага кантролю.

Вельмі багатай на падзеі была канфесійная гісторыя ВКЛ за часамі Альгерда. І сёння сярод гісторыкаў не сціхаюць спрэчкі пра верагодны хрост князя ў сувязі са шлюбам з Марыяй Яраславаўнай, а таксама пра яго веравызнанне – ці быў ён паганцам або праваслаўным. Мярукецца, што пры яго княжанні былі забітыя Тры віленскі мучанікі, быццам дружыннікаў Альгерда, якіх ён загадаў забіць за прыняцце хрысціянства, але навукоўцы спрачаюцца і на гэты конт.

У любым выпадку, князь Альгерд быў адным з найбольш яскравых уладароў ВКЛ, але ягонае княжанне ў Віцебску таксама вельмі доўга прыгадвалася ў пазітыўным. Таму можна сказаць, што ўсталяванне помніка князю Альгерду ў Віцебску выглядае вельмі лагічным і ўдалым.

Сацыёлаг Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Аляксей Ластоўскі:

Гэта частка больш шырокага пытання: як мы ставімся да эпохі Вялікага Княства Літоўскага? Варта разумець, што гэта была сярэднявечная дынастычная дзяржава, якая будавалася па іншых прынцыпах, чым сучасныя нацыянальныя дзяржавы, кшталту Рэспублікі Беларусь ці Літоўскай рэспублікі. Але выпадкі прамой пераемнасці, калі сучасная дзяржава наўпрост вынікае з сярэднявечнай, сустрэць можна вельмі рэдка. А вось памкненне выбудаваць сваю гісторыю з даўняй мінуўшчыны – паўсюднае. Было і досыць пашыранае ўяўленне, што калі няма сярэднявечнай дзяржаўнасці, то народ не можа і зараз прэтэндаваць на сваю незалежнасць (сярод прыхільнікаў такіх поглядаў быў і Фрыдрых Энгельс, напрыклад).

Я не буду імкнуцца тут даказваць, што ў ВКЛ дамініравалі беларускія землі (хоць такія сцверджанні можна знайсці і ў актуальных школьных падручніках), звярну ўвагу на іншае. Усе спробы апісання гісторыі Беларусі, якія рабіліся ў Расійскай імперыі ў ХІХ стагоддзі, зыходзілі з беларускага характару ВКЛ. Нават калі гэта рабілі гісторыкі, якіх мы зараз запісваем да «заходнерусаў» – Турчыновіч ці Каяловіч. Беларус Міхаіл Мікешын, калі праектаваў манументальны помнік Тысягоддзю Расіі ў Вялікім Ноўгарадзе занёс у спіс дзяржаўных фігур Гедыміна, Альгерда і Вітаўта, яны і зараз там знаходзяцца, і ні ў кога не выклікаюць пярэчанняў.

«Беларускасць» ВКЛ стала адным з галоўных пастулатаў для фармулявання нацыянальнай гістарыяграфіі, і гэта сцверджанне панавала ў гістарычнай адукацыі БССР 1920-30-х гадоў. А вось тэзіс пра тое, што гэта дзяржава літоўскіх феадалаў, што гэта была дзяржава этнічнага і культурнага прыгнёту для беларусаў, быў распрацаваны ў міжваеннай Літве, калі гісторыя ВКЛ стала падмуркам ідэалогіі для літоўскага аўтарытарнага рэжыму. І ў падручнікі па гісторыі БССР ён быў уключаны толькі пасля 1945 года, тады Літва ўжо была часткай Савецкага Саюза.

То бок, адмаўленне беларусаў ад спадчыны ВКЛ з’яўляецца рэалізацыяй патрабаванняў літоўскіх нацыяналістаў (але мушу заўважыць, што не ўсіх літоўцаў). І супярэчыць усёй інтэлектуальнай традыцыі нашых земляў ХІХ-ХХ стагоддзяў, выбудоўванню ўласнай версіі гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці, якая фармавалася на сімвалічнай пераемнасці з Вялікай Літвой.

Помнік Альгерду ў Віцебску – дарэчны і на сваім месцы, бо ён быў жанаты на дачцы віцебскага князя, і гэта яшчэ раз паказвае на важны шлях уключэння беларускіх земляў у склад ВКЛ – праз дынастычныя шлюбы. Не праз гвалтоўнае заваяванне, а праз пагадненне. Нагадаю, што ініцыятыву стварэння гэтага помніка ў свой час падтрымала і экспертная камісія Інстытута гісторыі НАН Беларусі. І не варта нам адмаўляцца ад свайго мінулага, каб не былі мы без роду і без памяці.

5 5 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Самые красивые женщины ХХ столетия

Фото onliner.by
Фото ПолесГУ
Фото использовано в качестве иллюстрации, postnews.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото очевидцев
Фотография иллюстрационная из архива Медиа-Полесья
Фото из архива МП
Фото
Фото использовано в качестве иллюстрации, myslo.ru

Новости компаний

В стране и мире

Китай закрыл страну для литовских грузов

Литовские предприниматели не могут растаможить свои товары в Китае. Как оказалось, с декабря Литва, как страна, исчезла из таможенной системы Китая. В результате получается, что для китайских таможенников такой страны, как Литва, не существует.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x