28 марта 2024, четверг11:48

Запись

Ці жыве ў Лунінцы СТРЫТ-АРТ?

20 июня 2012, 11:47

Вулічнае мастацтва, ці стрыт-арт, даўно можна лічыць візітнай карткай сучаснасці. Яго станаўленне адбывалася ў пачатку 2000-х і выклікала абурэнне адной часткі грамадства і падтрымку другой, але можна сказаць упэўнена, абыякавым не застаўся ніхто. Хтосьці ўспрымае стрыт-арт як акт вандалізму, для іншых графіці, постэры ды інсталяцыі – магчымасць выказаць свае думкі.

Паглядзець па-іншаму на стрыт-арт, а дакладней з беларускага боку, дазволіў часопіс “Сігнал”, які з’явіўся ў Беларусі ў мінулым годзе. Часопіс знаёміць беларусаў з вулічным мастацтвам краіны і яго развіццём.

Калі ўпершыню мне ў рукі трапіў гэты часопіс, мне стала цікава, ці існуе лунінецкі стрыт-арт і які ён? Каб даведацца пра гэта, накіравалася ў невялічкую экспедыцыю. Далей  фотарэпартаж з таго, што пабачыла, як кажуць, на свае вочы.

Графіці ці іншых праяў вулічнага мастацтва прыйшлося добра пашукаць.

Перш за ўсё я накіравалася ў найбольш “схвананае” месца – раён гаражоў каля РМЗ. “Рэшткі” графіці, калі гэта можна назваць графіці, знайшліся на сценах уздоўж чыгункі.

Нейкія незразумелыя надпісы, пабітыя часам і кімсьці з пэндзлікам, – ўсё, што можна тут пабачыць. Ну, і яшчэ надпіс, што Цой жывы.

Штосьці падобнае на сапраўднае графіці знайшлося каля ліцэя, на адной з прыбудоў. Калі верыць чуткам, то гэта беларуска-нямецкі твор

Ёсць тут  яшчэ і схваны надпіс, але ні сфатаграфаваць, ні зразумець, што гэта, добра не атрымалася

У центры  знайшлося адно графіці па вул.Чырвонай

Эпіцэнтрам моладзевага мастацтва аказаўся мост праз чыгунку, тут вулічныя мастакі размалявалі ажно дзве калоны

На адной з іх – маляванае прывітанне ад гасцей са  сталіцы

Тут каля маста знайшоўся і цікавы будыначак…

…і  яшчэ беларуска-расейскі надпіс “Жыве Лунинец”

Так, Лунінец жыве, але не стрыт-арт у ім. Такі вось сумны вынік.

Хацелася б спадзявацца, што самае цікавае не трапіла ў мой аб’ектыў, а пра вулічных мастакоў і стрыт-арт па-лунінецкі мы яшчэ даведаемся, ці на тое, што таленавітая лунінецкая моладзь знайшла сябе ў нечым іншым. 

 


Все регионы

Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации
Фото использовано в качестве иллюстрации, bydobry.com

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drom.ru
Знак на беларусско-российской границе в Витебской области Беларуси. Фото: правозащитный центр «Весна»

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя