28 ноября 2020, суббота17:18

Политика

Цярэшчанка: Я адмаўляюся ад гэтых выбараў, ад гэтага цырка

2 сентября 2015, 7:51

Эканаміст Віктар Цярэшчанка, які вылучаўся ў прэзідэнты, лічыць, што ўлады хочуць запалохаць яго як «адзінага апазіцыйнага кандыдата». Так ён пракаментаваў заяву ЦВК аб тым, што з 130 тысяч пададзеных яго ініцыятыўнай групай подпісаў менш сямі тысяч прызнана сапраўднымі.

«Могуць і тысячу напісаць. Мы збіралі, як маглі, у рамках заканадаўства. Падвох адбыўся або ў камісіях, ці калі везлі каардынатары, ці яшчэ недзе — я сказаць не магу», — заявіў Цярэшчанка.

Эканаміст абвяргае абвінавачванні, якія гучалі ў СМІ, аб тым, што дадзеныя ў яго падпісных лістах былі раздрукаваныя на прынтары: «Мы раздрукоўвалі толькі шапку на прынтары. Усё астатняе запаўнялася рукой, як закон і патрабуе». Цярэшчанка сказаў, што асабіста ездзіў па рэгіёнах і бачыў свае падпісныя лісты.

«Яны хочуць запалохаць мяне, адзінага апазіцыйнага кандыдата, а я сёння адзіны апанент», — заявіў Цярэшчанка.

Па словах суразмоўцы, ён ніколі «не клікаў на плошчу, а заўсёды спрабаваў канструктыўна данесці да ўлады свае ідэі пра эканоміку». «Трэба змяніць феадальную сістэму кіравання ў краіне, куча праблем, спыняюцца прадпрыемствы, манетарная палітыка ніякая», — дадаў Цярэшчанка.

«Мяне ўжо гэта не цікавіць, я адмаўляюся ад гэтых выбараў, ад гэтага цырка. Здароўе даражэй.

А феадальная сістэма доўга не праіснуе. Ну нельга так далей жыць у цэнтры Еўропы», — сказаў ён.

Нагадаем, цяпер эканаміст знаходзіцца ў шпіталі пасля таго, як мяркуецца, атруціўся маркоўным сокам ў мінскім кафэ 28 жніўня.

Па апошніх дадзеных ЦВК, толькі чацвёра прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду маюць шанцы на рэгістрацыю кандыдатамі. Гэта Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч і Таццяна Караткевіч.

Цярэшчанка адзначыў, што пачуваецца дрэнна. Паводле яго слоў, пакуль дыягназу няма, спачатку дактары падазравалі алергію, але «я ужо тут чацвёра сутак, а алергія праходзіць за суткі пад кропельніцай».

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото Благотворительной организации
Фото Пинского погранотряда
Фото Лунинецкий молочный завод
Фото Василия Мацкевича из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное
Фото Пинский райисполком

Новости компаний

В стране и мире

Фото Радио Свобода
Наталья Кочанова. Фото иллюстрационное
Фото: newgrodno.by
Фото president.gov.by
Фото иллюстрационное
Скриншот видео
ПФК ЦСКА

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x