29 марта 2024, пятница08:58

Общество

Цяжкі “другі” хлеб: прыбіраем бульбу і лічым грошы

19 сентября 2016, 8:19

– І навошта мне столькі бульбы трэба? – задае пытанне сама сабе знаёмая жанчына кожную восень, а наступнай вясной засаджвае “другім” хлебам тыя ж самыя плошчы.

У гэтым сезоне гаспадыні пашанцавала з ураджаем: з 23 рассаджаных на сотках у полі мяшкоў бульбы яе сям’я сабрала 150 мяшкоў. Яшчэ ў агародзе яны накапалі 26 мяшкоў.  

– І ўся такая бульбачка харошая: вялікая, гладкая, не пагрызена ніякімі шкоднікамі, – радуецца ўраджаю Святлана. – І сабе есці будзе што, і хатнюю жывёлу накормім, а лішак здамо, калі будуць нарыхтоўваць.

Такі спосаб уборкі лягчэйшы

Пасля трактара бульбу проста збіраюць у кошыкі

– Цяжкая гэта работа: пасадзіць – гэта адно, а прыбраць – зусім іншае. Хоць зараз пасадка на сотках і ўборка напалову механізаваная (ды і не бясплатная,  каштуе грошай), работы ўсё роўна шмат, – гаворыць Святлана. – У гэтым годзе аж тры разы прыйшлося палоць бульбу (звычайна два разы). А жукоў каларадскіх колькі было! На сотках-то усяго адзін раз пакрапілі, а дома два разы прыйшлося гэта рабіць. Акучвалі адзін раз толькі. Цяпер яшчэ трэба бульбу перабраць, рассарціраваць. Насемннай бульбы на наступны год спатрэбіцца мяшкоў трыццаць, лішкі пусцім разам з малой на корм жывёле. Асноўную масу вялікай будзем прадаваць.

Аптовая цана на бульбу, як і год назад, невысокая. Пакуль скупшчыкі прапануюць 2.000 недэнамінаваных рублёў за кілаграм. Магчыма, цана знізіцца, калі для здачы ў палешукоў будзе шмат бульбы. Святлана з мужам плануюць здаць каля чатырох тон бульбы, за якую разлічваюць атрымаць у раёне 7.500.000 – 8.000.000 недэнамінаваных рублёў. Улічваючы, што гаспадар на пастаянным месцы працы штомесяц атрымлівае ў два разы меншую заработную плату, то такая бульбяна-грашовая падтрымка для сям’і добрая. Святлана кажа, што на выручаныя грошы купіць цёплыя пухавікі і зімовыя боты ўсім тром дзецям, ды яшчэ на тое-сёе грошы павінны застацца.

Цяжкі “другі” хлеб

Агародніна на кірмашах і ў крамах каштуе сёння танна. Асабліва прыемная для пакупнікоў цана ў час работы сельскагаспадарчых кірмашоў восенню. Ды і выбар бульбы, буракоў, морквы, цыбулі, капусты і іншай гародніны досыць вялікі.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя