20 октября 2020, вторник17:36

Общество

Да пераходу тэлебачання на “лічбу” застаецца 15 дзён

1 мая 2015, 10:49

Аналагавыя датчыкі выключаць, але галоўныя тэлеканалы пакуль застануцца.

15 траўня аматары паглядзець тэлевізар могуць сутыкнуцца з праблемай: замест карцінкі ён можа паказваць “снег”. Гэта адбудзецца таму, што ўсе тэлевежы, кшталту той, што ў Калодзішчах, будуць адключаныя. А замест іх будуць працаваць новыя, лічбавыя.

Праўда, лічбавы перадатчык у краіну прыйшоў даўно, і многія беларусы ўжо падключыліся да яго з падачы дзяржавы. Але ёсць і тыя, каму трэба паклапаціцца.

“Гэта тычыцца тых, у каго на даху ці дома стаіць свая ці калектыўная антэна”, — кажуць у адмысловай службе 172, якая праводзіць інструктаж, як беларусам не застацца без тэлебачання з 15 траўня.

Дзеля таго, каб ісці ў нагу з часам і глядзець тэлевізійныя праграмы ў лепшай якасці, трэба набыць новы тэлевізар ці прыстаўку стандарту DVB-T.

“Не мае значэння, якой яна будзе фірмы: яны ўсе аднолькава працуюць і маюць, па сутнасці, аднолькавую “начынку”. Кошты на іх розныя — ад 400 тысяч і вышэй у залежнасці ад дадатковых опцый. Але калі проста для прыёму сінгналу, можаце браць самую танную, кітайскую, і не баяцца гэтага. І таксама павінна быць антэна дэцыметровага дыяпазону”, — раяць у службе 172.

Падключыць прыстаўку можна самастойна, “без інжынернай адукацыі”, — жартуюць спецыялісты службы, маўляў, інструкцыя напісаная даступнай мовай. Пасля падключэння можна глядзець пакет з 8-мі агульнадаступных тэлепраграм: Беларусь 1, АНТ, СТБ, “Мир”, РТР-Беларусь, НТВ-Беларусь, Беларусь 2, Беларусь 3. Калі васьмі праграм мала, можна падключыцца да пашыранага пакета, які прапаноўвае камерцыйнае тэлебачанне.

“Да лічбавага тэлебачання мы падключыліся даўно, гадоў 5 таму: падключалі інтэрнэт і заадно тэлебачанне “Zala”, — распавядае Ірына, жыхарка Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. — А потым ужо ўсіх пачалі падключаць. Мы задаволеныя якасцю, да таго ж, шмат каналаў”.

Праўда, не ўсім беларусам шанцуе з якасцю. Распавядае жыхарка ВоранаваГанна Вацлаваўна:

“У мяне дык падключанае кабельнае тэлебачанне “Zala” і праблем няма, але ў маёй старэнькай 80-гадовай суседкі цягне толькі БТ. І тое, і шуміць, і трашчыць. Гэта сталася пасля таго, як паадключалі ўсе гэтыя вышкі (у нас у Геранёнах была, тут недалёка). Таму яна нічога паглядзець не можа, хоць і тэлевізар у яе новы, “Гарызонт”. Трэба ёй антэну набываць. Бо іншая знаёмая набыла, дык можа глядзець 8 каналаў”.

Сапраўды, большасць гараджан, якія падключаныя да кабельных сетак, праблема пераходу на “лічбу” не закране: аператары самі паклапоцяцца пра сваіх абанентаў.

“Усе аператары кабельнага тэлебачання ўжо даўно прапаноўваюць сваім абанентам глядзець тэлевізійныя праграмы ў лічбавым фармаце, — кажа супрацонік Мінскіх інфармацыйных тэлевізійных сетак. — Нехта бярэ за гэта грошы, МТІС, напрыклад, прапаноўвае ў тэставым рэжыме. Я, напрыклад, як абанент МТІСа, гляджу частку праграм у лічбавым фармаце — тое, што мая сетка дазваляе. Нехта глядзіць 50 каналаў у лічбавым, 50 у аналагавым — то бок, як дазваляе тэлевізар і сетка ў канкрэтным доме”.

Тых, хто не паспее набыць прыстаўку і падключыцца да лічбавага тэлебачання да 15 траўня, у службе 172 супакойваюць: праграмы “Беларусь 1”, АНТ і РТР, якія ідуць на мятровай частаце, будуць даступныя да канца года.

Фота: Fotolia

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Воинское захоронение в Пинском районе

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото Пинского погранотряда
Макс Корж прибыл к месту проведения марша / Фото: tut.by
Фото: brest.mvd.gov.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: bogorodskoe43.ru
Фото иллюстративное
Снимок носит иллюстративный характер
Фото иллюстрационное / Автор: Василий Мацкевич

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x