Реклама Google

Столин

Давыд-Гарадок прымае «Дажынкі-2017»

Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2017» у Давыд-Гарадку распачаў працу 2 верасня з самай раніцы.  

Старшыню аблвыканкама Анатоля Ліса сустракаюць з караваем

Старажытны горад на беразе Гарыні вітаў кожнага госця прыгожым і адноўленым. Шмат зроблена працы, каб Давыд-Гарадок стаў больш утульным. Напярэдадні дбайна шчыравалі камунальнікі Брэстчыны, стварыўшы прыгожыя кветкавыя кампазіцыі.  

На вуліцах Савецкая, Лучнікоўская, Лермантава разгарнуўся святочны кірмаш. Арганізатары прадугледзелі ўсё, каб людзі змаглі адпачываць і святкаваць.

Дэлегацыі ўсіх раёнаў Брэстчыны сталі ўдзельнікам урачыстага шэсця пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2017 года. Пасля яго працаўнікі сельскагаспадарчай галіны занялі пачэснае месца перад сцэнай. Перадавікоў жніва, лепшыя гаспадаркі, раёны-пераможцы вітаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс. 

У святочным канцэрце прымаюць удзел лепшыя калектывы аматарскай творчасці і асобныя выканаўцы Брэсцкай вобласці, калектывы мастацкай самадзейнасці Століншчыны.

Горад майстроў і народны майстар Іван Супрунчык

У 14.00 на стадыёне Давыд-Гарадка пачнуцца спартыўна-масавыя мерапрыемствы. У 20.30 ‒ дыскатэка.

Абласной свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» праходзіць сёння, 2 верасня, у Давыд-Гарадку. З праграмай фестывалю можна пазнаёміцца тут .

Як паведаміў у сваім выступе Анатоль Ліс, наступныя абласныя "Дажынкі" пройдуць у 2018 годзе ў г. Высокае, а 2019 - у Ружанах.

Сачыце за аднаўленнямі. На месцы працуе наш карэспандэнт.