19 сентября 2020, суббота18:09

Общество

Демонстранты в Минске сломали сценарий и дошли до Дроздов

14 сентября 2020, 8:59

Минск. Демонстранты сломали традиционный сценарий воскресных демонстраций. «Марш Героев» двинулся в Дрозды — элитный квартал с одной из резиденций Лукашенко и домами высшей номенклатуры.

Людзі дайшлі нават да дома Лідзіі Ярмошынай і пакінулі там плакаты і падарункі.

Сілавікі спрабавалі сарваць марш да яго пачатку, масава затрымліваючы людзей у пунктах збору. Пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў і хвасты калон у часе пасляпратэстных зачыстак. Паводле звестак МУС, да 19:00 затрымалі ў сталіцы 400 чалавек. Па выніку гэтая лічба будзе яўна большай.

Затрыманні, аднак, не паўплывалі на колькасць дэманстрантаў — іх, як і тыдзень таму, ізноў агулам былі сотні тысяч. У асноўнай калоне на піку было больш за 150 тысяч чалавек (дэманстранты прайшлі туды і назад каля 20 км, не ўсе вытрымліваюць маршрут цалкам). Яшчэ 10 тысяч было ў калоне, якая ішла па Нававіленскай на Дразды з паўночнага боку і была разагнаная АМАПам. Яшчэ каля 8 тысяч было ў групе дэманстрантаў, якая сабралася за Мінск-Арэнай і таксама была рассеяная.

Затрыманні адбываліся на этапе збору ў Грушаўцы, на Маякоўскага, Залатой Горцы, на Мельнікайце, каля Мінск-Арэны, на Нававіленскай. На этапе разыходжання — каля метро Пушкінская.

Не паўплывалі затрыманні і на абсалютна мірны характар шэсця. Аднак сусветныя СМІ зноў абышлі драматычныя карцінкі палявання на людзей у беларускай сталіцы.

Брэст. Праз цэнтр горада прайшла шматтысячная калона пратэстоўцаў. У адказ на блакаванне сілавікамі плошчы Леніна пратэстоўцы занялі скрыжаванне праспекту Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Яны вадзілі карагоды і паводзілі сябе выключна мірна. Каб разагнаць іх, сілавікі ўпершыню ўжылі вадамёт.

Гродна. Да пяці тысяч чалавек выйшлі на вуліцы і тут. Улады зноў адказалі затрыманнямі. Здаецца, затрымана было каля ста чалавек.

У некаторых гарадах зашкальвалі эмоцыі. У Жодзіне міліцыянт ударыў у твар жанчыну, якая здымала праваахоўнікаў на тэлефон.

Пратэсты ў рознай форме адбыліся ў Віцебску, Магілёве, Лідзе, Наваполацку — тут дэманстранты аказалі супраціў спробе затрыманняў, Маладзечне, Пінску, іншых гарадах.

Ізноў горача было журналістам. Падчас хапуна каля плошчы Якуба Коласа была затрыманая галоўная рэдактарка dev.by Наталля Правалінская, а таксама журналіст «Белсата» Арцём Лява. Калі дэманстранты разыходзіліся, сілавік штурхнуў з парапета фотакарэспандэнта ТАСС. Увечары ж у пабе затрымалі фатографа Аляксандра Васюковіча і пазаштатнага карэспандэнта TUT.BY Уладзіміра Грыдзіна — іх там затрымлівалі мэтава, іншых наведнікаў не чапалі.

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка кіруецца ў Сочы на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным на фоне пратэстаў, якія не згасаюць ужо пяты тыдзень, захоўваючы мірны і не антырасійскі характар.

5 3 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Сотрудник музея об участии в митинге

Фота ілюстрацыйнае
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Скриншот проекта
Фото @rozyskmvdby

Новости компаний

В стране и мире

Светлана Тихановская фото из Facebook
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное
Фото с сайта ej.by
Фото иллюстрационное с сайта udf.by
Андрей Бастунец. Фото

В фокусе - Полесье

Сотрудник Пинского музея рассказал о своём задержании

Валерий Кобринец, которого осудили в Пинске за участие в несанкционированном мероприятии. До этого привлекался к ответственности только за то, что в неположенном месте перешёл дорогу.

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x