Лунинец

Дранікі елі, пра дранікі пелі

Юныя ўдзельнікі ўзорнага вакальнага ансамбля «Залатое птушаня» паспрабавалі гатаваць дранікі ў сапраўднай печы ды спелі пра гэта песню.

Скрыншот з відэа

Як паведаміла дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці Вольга Шохан, Цэнтр не адзін год сябруе з  фальклорным калектывам «Крынічанька» Лунінецкага ГДК, падчас сумесных сустрэч навучэнцы знаёмяцца з народнымі песнямі роднага краю, традыцыямі і святамі.

Не так даўно ўдзельнікі ансамбля «Залатое птушаня» наведалі Еву  Аляксандраўну Зышчык, удзельніцу калектыва «Крынічанька», жанчына пазнаёміла дзяцей з працэсам прыгатавання традыцыйнай стравы  беларускага Палесся – дранікамі – у сапраўднай  печцы. Дзеці з цікавасцю дапамагалі Еве Аляксандраўне. А пасля кулінарных спраў нават ўдалося стварыць музычны кліп.

Як юныя лунінчане гатуюць дранікі ды пяюць, глядзіце ў гэтым відэа.

Нагадаем, ансамбль «Залатое птушаня» пад кіраўніцтвам Галіны Гімбатавай адзначае 15-годдзе. 13 красавіка на сцэне ДК чыгуначнікаў выступяць як цяперашнія ўдзельнікі ансамбля, так і старэйшае пакаленне. Пачатак – а 17 гадзіне. Уваход платны (3 рублі).

 

Афиша