24 ноября 2020, вторник23:48

Общество

Дзень шанавання продкаў на Піншчыне

25 апреля 2017, 14:50

Гэтая спрадвечная традыцыя шанавання дзядоў у розных мясцінах Беларусі адзначаецца ў розныя дні. 

У адных на могілках збіраюцца ў Наўскі Вялікдзень (першы чацьвер пасля Пасхі), у другіх – на Правадную Нядзелю (першая нядзеля пасля Пасхі). Але у большасці наведванне могілак адбываецца на дзявяты дзень пасля Вялікдня.

Цяпер няма адзінага меркавання наконт паходжання назвы Радаўніца (Радуніца, Раданіца). Адныя спецыялісты лічаць, што яно паходзіць ад слова “род” (шанаванне памёрлых родзічаў), ці “радасць” (бо ў хрісціянскай традыцыі Радаўніца стала “Пасхай памёрлых” і жывыя радуюцца, што іх продкі могуць патрапіць у Божае Царства).

Другія навукоўцы тлумачаць паходжанне слова ад літоўскага raudá “плач з галашэннем”. Дарэчы, сам абрад памінання дзядоў у беларусаў з літоўцамі аднолькавы.

Перад днём памінання на могілках прыбіраюцца. На Радаўніцу многія беларусы прыносяць на магілы пачастунак: цукеркі, вялікоднае яйка, спіртное. Адны людзі ставяць гэта на сподзечку побач з помнікам, а іншыя учыняюць сапраўдную трапезу на магіле продкаў. Гэта традыцыя цягнецца з дахрысціянскіх часоў і не ўхваляецца царквой. Аднак нашы людзі і ў царкву ходзяць і ахвяру продкам прыносяць.

Фотарэпартаж з Пінскіх могілак ля вёсцы Пасянічы.

На Радаўніцу пінскі аўтапарк пускае адмыслвыя аўтобусы да могілак, якія курсуюць праз 15 хвілін

На могілках утвораны цэлыя гандлёвыя рады са штучнымі кветкамі

Людзі прыбіраюць магілы сваіх родных, паднаўляюць надпісы на помніках

Родзічы прыйшлі

На помніках часам месцяць цэлыя карціны з жыцця памёрлага

Шанаваць продкаў прыходзяць семьямі

Праваслаўная паніхіда

З 1991 Радаўніца ў Беларусі - дзяржаўнае свята, таму на могілках прысутнічае афіцыйны сцяг

Пасля агульнай паніхіды з чытаннем імёнаў памёрлых, святары, па просьбе людзей, пойдуць за грашовую ахвяру свяціць магілы іх родзічаў

Людзі ў чаканні святара

Людзі ў чаканні святара

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото со страницы Виктора Юшкевича в ВК
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото носит иллюстративный характер/ Фото: ktv-ray.ru
Фото иллюстрационное
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива ж/д станции Микашевичи
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x